Перайсьці да зьместу

Вільфрэд Бані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вільфрэд Бані
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сьнежня 1988(1988-12-10)[1] (36 гадоў)
Рост 183 см
Вага 86 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008 Ісія Вазі[d]
2008—2011 Спарта Прага 59 (22)
2011—2013 Вітэс Арнэм 65 (46)
2013—2015 Сўонсі Сіці 54 (25)
2015—2017 Манчэстэр Сіці 36 (6)
2016—2017 Сток Сіці 10 (2)
2017—2019 Сўонсі Сіці 22 (3)
2019 Аль-Арабі[d] 7 (5)
2020 Аль-Ітыгад 10 (5)
2022 НЭК Нэймэген 1 (0)
2023 Олўэйз Рэдзі[d] 0 (0)
Зборныя
2010—2019 Кот д’Івуар 56 (16)

Вільфрэд Бані (па-француску: Wilfried Bony; нар. 10 сьнежня 1988 году, Бінжэрвіль, Кот д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару.

Пачаў кар’еру ў івуарыйскім клюбе «Ісія Вазі». У 2007 годзе езьдзіў на прагляд у ангельскі «Лівэрпул», аднак клюбу ён не падыйшоў, пасьля чаго склаў пагадненьне з чэскай «Спартай». Першы сэзон у Чэхіі Бані правёў гуляючы за другую каманду клюбу. На наступны сэзон гулец быў далучаны да табару першай каманды, кожны сэзон павялічваючы колькасьць галоў на сваім рахунку.

У студзені 2011 году Вільфрэд падпісаў 3,5-гадовы кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «Вітэс»[2]. У сэзоне 2012—2013 гадоў стаў лепшым бамбардзірам Эрэдывізіі з паказчыкам у 31 гол у 30 згуляных матчах. Дзякуючы такім выдатным паказчыкам, 11 ліпеня 2013 году падпісаў 4-гадовы кантракт з ангельскім клюбам «Сўонсі Сіці». Сума трансфэру сталася рэкорднай для ангельскага клюбу і склала 12 млн фунтаў[3].

14 студзеня 2015 году Бані падпісаў кантракт з «Манчэстэр Сіці» на чатыры з паловай гады. «Сўонсі» за трансфэр гульца атрымала 25 млн фунтаў стэрлінгаў.

Дэбютаваў у складзе зборнай Кот д’Івуару напрыканцы 2010 году ў пераможным матчы супраць зборнай Бурундзі (1:0), выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне замест Жэрвініё.

«Спарта»:

«Манчэстэр Сіці»:

Кот д’Івуар:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]