Ян Юры Радзівіл
Герб «Трубы» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 8 студзеня 1588 |
| Памёр | 18 сьнежня 1625 (37 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Род | Радзівілы |
| Бацькі | Мікалай Радзівіл «Сіротка» Альжбета зь Вішнявецкіх |
| Жонка | Элеанора з Астроскіх |
| Дзейнасьць | палітык |
Ян Юры Радзівіл (8 студзеня 1588, мястэчка Чарнаўчыцы Берасьцейскага павету — 18 сьнежня 1625, места Кобрынь) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян троцкі (з 1613)
Валодаў маёнткамі ва Ўкраіне; II ардынат на Нясьвіжы (1616).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштапа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Меў братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Ўладзіслава і Аляксандра Людвіка.
Навучаўся ў езуіцкіх калегіюмах Нясьвіжу, Бранева, Аўгсбургу, падарожнічаў па Нямеччыне, Італіі.
Абіраўся паслом на сойм (1611), маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1616. Падтрымліваў палітыку Жыгімонта Вазы, неаднаразова быў сэнатарам-рэзыдэнтам пры каралю.
У 1619 выехаў у вялікае замежнае падарожжа, наведаў Нямеччыну, Бэльгію, Анегльшчыну, Францыю, Гішпанію, Італію. У 1621 запісаўся ва ўнівэрсытэт у Падуі, а ў 1625 — у Балёньні.
У шлюбе з Элеанорай Астроскай дзяцей ня меў, па ягонай сьмерці Нясьвіская ардынацыя перайшла да брата Альбрэхта Ўладзіслава[1].
У апошні год жыцьця Я. Ю. Радзівіла на тэрыторыі сучаснай Беларусі прайшла чума («моравае паветра»), ад якой ён, імаверна, і памёр.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Радзівіл Ян Юры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 500.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.
| |||||||||||||||||||||||