Нязбодзічы
Выгляд
| Нязбодзічы, трансьліт. Niazbodzičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Сьвіслацкі |
| Сельсавет | Нязбодзіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°57′44″ пн. ш. 23°58′17″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 254 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1513 |
| СААТА | 4252820071 |
| Нумарны знак | 4 |
| Нязбодзічы на мапе Беларусі ± Нязбодзічы | |
Нязбо́дзічы[2] — вёска ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар Нязбодзіцкага сельсавету. Каля вёскі працякае рака Бярозаўка (прыток Калонкі).
Вёска разьмешчаная ў пагранічнай зоне[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню згадваецца ў 1566 годзе, 17 двароў, 83 жыхары. На геаграфічнай мапе XVI ст. вёска пазначаная разам зь Сьвіслаччу, Поразавам, Ялоўкай. Празь Нязбодзічы праходзіў важны гандлёвы шлях з Горадні: Крынкі-Гарадок-Шымкі-Ялоўка—Нязбодзічы—Поразаў.
У 1897 годзе 70 двароў, 425 жыхароў. Побач, пры дарозе Поразаў—Беласток, знаходзіўся хутар пад такой жа назвай, 1 двор, 16 жыхароў.
12 жніўня 1942 году каля чыгункі немцы расстралялі 46 жыхароў Нязбодзіч — 40 мужчын і 6-асабовую жыдоўскую сям’ю[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2000 год — 297 жыхароў, 122 двары
- 2003 год — 292 жыхароў, 122 двары
- 2009 год — 254 чалавекі[1]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Брацкая магіла пагранічнікаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у нямецка-савецкую вайну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 315
- ↑ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, сайт пагранкамітэту РБ
- ↑ Śledztwa zakończone wydaniem postanowienia o umorzeniu, Instytut Pamięci Narodowej
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. Нязбодзічы. — С. 407.