Страшава (Падляскае ваяводзтва)
Страшава | |
польск. Straszewo | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Гарадок |
Насельніцтва: | 42 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′11″ пн. ш. 23°43′39″ у. д. / 53.08639° пн. ш. 23.7275° у. д.Каардынаты: 53°5′11″ пн. ш. 23°43′39″ у. д. / 53.08639° пн. ш. 23.7275° у. д. |
Страшава на мапе Польшчы ![]() ![]() Страшава | |
![]() |
Стра́шава (па-польску: Straszewo) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, за 2 км на ўсход ад Гарадку, за 10 км на захад ад мяжы зь Беларусьсю. Знаходзіцца ў гміне Гарадок.
Транспарт і інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Маецца чыгуначная станцыя.
Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аляксей Карпюк (1920—1992) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч
Карпюку належаць словы:
«Каб узяў хто вялізную вагу і дваццаць тры гады таму назад зважыў страшаўскія палі са збажыной, балоты з травамі, лес з кветкамі і паветра з пахамі, і зрабіў гэта яшчэ раз цяпер, то ў яго не хапіла б роўна столькі кіляграмаў, колькі нашу сваімі нагамі я. Кожны атам, кожная салінка і кожная малекулка ва мне мае сабе родную ў целах жывых страшаўцаў, у страшаўскім полі, тарфяніску, нават у страшаўскім палыну, крапіве і ліпніцкіх крывулінах… Усімі клеткамі свайго цела адчуваю, як Страшава ад мяне чагосьці чакае. Пакуль ва мне цепліцца сьвядомасьць, ці ж магу я пайсьці супроць сябе і падвесьці землякоў?»[1]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Аляксей Карпюк, «Пушчанская адысея» (1964)
|