Юсуф Языджы
| Юсуф Языджы | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 студзеня 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 183 см[2] | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Алімпіякос Пірэй | |
| Нумар | 97 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2019 | Трабзанспор | 87 (20) |
| 2019—2024 | Ліль | 96 (15) |
| 2022 | → ЦСКА Масква | 10 (8) |
| 2022—2023 | → Трабзанспор | 13 (3) |
| 2024— | Алімпіякос Пірэй | 9 (1) |
| Зборныя | ||
| 2017— | Турэччына | 45 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Юсуф Языджы (па-турэцку: Yusuf Yazıcı; нар. 29 студзеня 1997 году) — турэцкі футбаліст, атакуючы паўабаронца грэцкага клюбу «Алімпіякос» і нацыянальнай зборнай Турэччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец пачаў займацца футболам у родным горадзе ў акадэміі клюбу «Трабзанспор». Свой першы прафэсійны кантракт склаў 21 сьнежня 2015 году. Запачаткаваў кар’еру на наступны дзень у матчы Кубка Турэччыны супраць «Газыянтэпспору». У матчы Супэрлігі дэбют прыпаў на 2 лютага 2016 году, калі паўабаронца зьявіўся ў другім тайме матчу супраць «Акхісар Бэледыеспору». 8 траўня паўдзельнічаў у разгроме «Рызэспору» (6:0), двойчы ўлучыўшы мяч у браму суперніка ды зарабіўшы дзьве галявыя перадачы. У наступным сэзоне па выключэньню з каманды асноўнага паўабаронцы Мэхмэта Экіджы, Языджы пачаў атрымліваць больш гульнявога час, а ў сакавіку 2017 году склаў новы пяцігадовы кантракт з клюбам[3][4]. У наступныя сэзоне паўабаронца быў адным з ключавых футбалістаў дружыны, чым зацікавіў скаўтаў ангельскага «Манчэстэр Юнайтэд» і нідэрляндзкага ПСВ, аднак турак працягнуў супраць з родным клюбам.
Улетку 2019 году Языджы ўсё ж такі зьмяніў каманду, далучыўшыся да францускага «Ліля»[5]. Гулец узгадніўся на пяцігадовы кантракт, які каштаваў французам 17,5 мільёнаў эўра з магчымым павышэньнем сумы яшчэ на адзін мільён[6]. Ужо ў першы гульнявы дзень сэзону 2019—2020 гадоў Языджы дэбютаваў у матчы Лігі 1, зьявіўшыся на пляцоўцы ў хатнім матчы супраць «Нанту» (2:1). 22 кастрычніка 2020 году турак адзначыўся хет-трыкам у браму чэскай «Спарты» ў матчы Лігі Эўропы. 5 лістапада таго ж году ён паўтарыў дасягненьне, засмуціўшы «Мілян» у тым жа эўракубку. 19 студзеня 2022 году гулец быў запазычаны расейскім ЦСКА да сканчэньня сэзону 2021—2022 гадоў з мажлівасьцю выкупу[7]. Паўабаронца добра ўладкаваўся ў клюбе, адразу пачазўшы здабываць галы. Гэтак, турак пакрыўдзіў «Спартак», «Ніжні Ноўгарад», «Лякаматыў», «Рубін». У браму апошняга з памянёных клюбаў гулец удала пацэліў тройчы. Да заканчэньня першынства гулец давёў колькасьць галоў у Прэм’ер-лізе да васьмі. 23 чэрвеня 2022 году стала вядома, што ЦСКА ня здолеў узгодніць умовы пераходу гульца на сталай аснове, у выніку чаго турэцкі спартовец вярнуўся ў «Ліль»[8].
28 верасьня 2024 году Языджы падпісаў трохгадовы кантракт з грэцкім грандам і дзейным пераможцам Лігі канфэрэнцыяў «Алімпіякосам»[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Турэччыны 11 чэрвеня 2017 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Косава. Гулец узяў удзел у здабыцьці чацьвертага гола каманды[10].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2021
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2025
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Грэцыі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Yusuf Yazici // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.whoscored.com/Players/303158/Show/Yusuf-Yazici
- ↑ http://www.milliyet.com.tr/fatih-terim-yusuf-yazici-yi-trabzonspor-2395102-skorerhaber/ Fatih Terim, Yusuf Yazıcı’yi takibe aldi»]. Milliyet.
- ↑ Güncelleme, Son (3.03.2017). «Yusuf Yazıcı: Layık olmalıyım». Türkiye
- ↑ «İşte Yusuf Yazıcı için Trabzonspor'a ödenecek rakam! Transferin perde arkası…». Sözcü.
- ↑ «L’international turc, Yusuf Yazici, nouveau renfort du LOSC». LOSC.
- ↑ «Юсуф Языджи пополнил состав ПФК ЦСКА». ЦСКА.
- ↑ «Юсуф Языджи покинул ПФК ЦСКА». ЦСКА.
- ↑ «Yusuf Yazıcı joins Olympiacos». Olympiacos FC.
- ↑ «Trabzonspor’da 61 numara Yusuf Yazici’nin…». Milliyet.