Перайсьці да зьместу

Вэстра Ёталянд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вэстра-Ёталянд (лэн)»)
Вэстра Ёталянд
па-швэдзку: Västra Götalands län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Гётэборг
Дата ўтварэньня 1 студзеня 1998
Ляндсгёўдынг Стэн Тольгфарс
Насельніцтва (2023)
1 767 016 (2-е месца)
Шчыльнасьць 70,4 чал./км²
Плошча 23 942 км² (5-е месца)
Шырата Паўночная 58°13’1
Даўгата Усходняя 11°44’0
Лэн Вэстра Ёталянд на мапе Швэцыі
Вэстра Ёталянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-O
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вэ́стра Ё́талянд (па-швэдзку: Västra Götalands län) — лэн, разьмешчаны на заходнім узьбярэжжы Швэцыі ўздоўж праліву Скагерак, пераважна ў ляндскапах Вэстэр’ётлянд, Богуслэн і Дальсьлянд, а невялічкія яго часткі — у Вэрмляндзе й Галяндзе. Мяжуе з лэнамі Вэрмлянд, Ёнчэпінг, Эрэбру, Эстэр’ётлянд і Галянд, а на паўночным захадзе — з Нарвэгіяй. Быў утвораны ў 1998 годзе шляхам аб’яднаньня лэнаў Скараборг, Эльфсборг, Гётэборг і Богус. Адміністрацыйны цэнтар — Гётэборг, другі паводле велічыні горад Швэцыі.

Камуны лэну Вэстра Ёталянд

Вэстра Ёталянд разьмешчаны на захадзе Швэцыі і падзяляецца на 49 камунаў — найбольшая колькасьць камунаў з усіх лэнаў Швэцыі. Насельніцтва складае 1 767 016 чал. (па стане на 31.12.2023). Лэн мае выйсьце да праліву Скагерак, а таксама да двух найбуйнейшых азёраў Швэцыі — Вэнэрну й Вэтэрну.

Найбуйнейшыя гарады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстра Ёталянд зьяўляюцца: Гётэборг (607 882 чал.), Бурос (74 042 чал.), Тральгэтан (50 502 чал.), Шэўдэ (39 580 чал.), Удэвала (35 916 чал.).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэстра Ёталяндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў