Перайсьці да зьместу

Карльскуга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карльскуга
Населены пункт
У цэнтры Карльскугі
У цэнтры Карльскугі
Герб
Краіна Швэцыя
Лэн Эрэбру
Камуна Карльскуга
Геаграфія
Плошча 27,33 км²
Часавы пас
Каардынаты 59°19′30″ пн. ш. 14°31′30″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 27 490 чал. (2015)
Сайт karlskoga.se
Карльскуга на мапе Швэцыі
Карльскуга
Карльскуга
Карльскуга

Карльскуга (па-швэдзку: Karlskoga) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, у лэне Эрэбру. Цэнтар аднайменнай камуны. Гістарычна належыць да ляндскапу Вэрмлянду. Горад названы ў гонар Карла IX, яго назва перакладаецца як «Карлаў лес». Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 27 490 жыхароў.

Царква Карльскугі ў 2008 годзе

Першапачаткова на месцы сучаснай Карльскугі (на паўночным беразе возера Мёкэльн) знаходзіліся хаткі рыбакоў, якія так і называлі — Мёкэльнскія хаткі (па-швэдзку: Möckelns bodar, па-старашвэдзку Myklesboda). Усё навакольле мела тады назву Bodaskogen (прыкладны пераклад — «Лес хатак»). Назва Карльскуга («Карлаў лес») упершыню зьявілася ў 1589, калі гэтыя мясьціны наведаў герцаг Карл — будучы кароль Карл IX. Яшчэ ў 1583 ён загадаў перадаць Мёкэльнскія хаткі да ляндскапу Вэрмлянду — калі б гэтага не адбылося, то заходняя частка сучаснай Карльскугі належала б да Вэрмлянду, а вышэйзгаданая ўсходняя — да Нэрке[1]. У 1638 годзе ў Карльскузе была заснаваная першая жалезаробчая мануфактура. У XIX стагодзьдзі найбольш важнае значэньне сярод жалезаробчых мануфактураў набывае Буфорс. У 1940, калі Карльскуга атрымала статус гораду, была нават ідэя назваць гэты горад Буфорс. У 1980—1990-я гады скарачэньне расходаў на дзяржаўную абарону моцна закранула Карльскугу: колькасьць працоўных на Буфорсе скарацілася з 10 000 да 2000 чалавек, а насельніцтва ўсёй камуны — з 40 000 да 30 000 чалавек. У 2003 Унівэрсытэт Эрэбру адчыніў у Карльскузе філіял, які з 2007 атрымаў назву Campus Alfred Nobel.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Карльскугасховішча мультымэдыйных матэрыялаў