Эрэбру
| Эрэбру швэдз. Örebro | |
| Населены пункт | |
Замак Эрэбру | |
| Краіна | Швэцыя |
|---|---|
| Лэн | Эрэбру |
| Дата заснаваньня | 1200 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 42,96 км² |
| Вышыня НУМ | 34 ± 1 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 59°16′26″ пн. ш. 15°12′48″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 115 765 чал. (2015) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 019 |
| Паштовы індэкс | 701 XX–703 XX |
| Сайт | www.orebro.se |
| Эрэбру на мапе Швэцыі Эрэбру | |
Эрэбру (па-швэдзку: Örebro) — горад у Швэцыі, прыкладна за 200 км на захад ад Стакгольму, у ляндскапе Нэрке, адміністрацыйны цэнтар лэну Эрэбру й аднайменнай камуны. Насельніцтва на 2015 год — 115 765 чалавек (шостае месца сярод найбуйнейшых гарадоў Швэцыі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У XIII стагодзьдзі Эрэбру атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1260-х гадох, прыкладна на тым месцы дзе цяпер знаходзіцца замак Эрэбру, была пабудавана фартэцыя, якая ў XIV стагодзьдзі была перабудаваная ва ўмацаваны замак. У тым сама стагодзьдзі пры кляштары Панны Марыі ўжо была адчынена школа. У 1434 Энгельбрэкт Энгельбрэктсан вызваліў Эрэбру ад датчанаў. У XVI стагодзьдзі горад становіцца месцам правядзеньня шэрагу Рыксдагаў, а Карл IX перабудаваў замак у стылі рэнэсанс. Два рыксдагі адбыліся ў Эрэбру й у XIX стагодзьдзі, а 12 ліпеня 1812 тут быў падпісаны Эрэбрускі мір паміж Ангельшчынай і Расеяй, накіраваны супраць напалеонаўскай Францыі. У 1863 была пабудавана новая ратуша. У 1970-х гадох у Эрэбру быў адчынены філіял Упсальскага ўнівэрсытэту, які ў 1977 становіцца Вышэйшай школай, а з 1999 — унівэрсытэтам.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Замак Эрэбру (XIII стагодзьдзе)
- Царква Санкт Нікалаічурка (Сьвятога Мікалая, XIII стагодзьдзе)
- Музэй пад адкрытым небам Вадчопінг (старыя будынкі з Эрэбру)
- Музэй лэну Эрэбру
- Ваданапорная вежа «Грыб» (па-швэдзку: Svampen)
- «Пятнаццаць мэтраў гісторыі» — пятнаццацімэтровая бронзавая і каменная лінія з гістарычнымі датамі, якая разьмешчана перад статуяй Карла XIV Югана, вышыня якой таксама 15 мэтраў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эрэбру — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў