Перайсьці да зьместу

Мінчыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінчыкі
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Сельсавет: Пагранічны
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231773
Аўтамабільны код: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′8″ пн. ш. 23°55′48″ у. д. / 53.11889° пн. ш. 23.93° у. д. / 53.11889; 23.93Каардынаты: 53°7′8″ пн. ш. 23°55′48″ у. д. / 53.11889° пн. ш. 23.93° у. д. / 53.11889; 23.93
Мінчыкі на мапе Беларусі
Мінчыкі
Мінчыкі
Мінчыкі

Мі́нчыкі — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пагранічнага сельсавету. Паштовы індэкс — 231773.

У красавіку 1989 году ў вёсцы быў знойдзены скарб, датаваны XVIII — пачаткам XX стагодзьдзя, які складаўся з 68 рэчаў. У скарбе знаходзілася сталовае срэбра (нажы, відэльцы, лыжкі, падносы, ваза для фруктаў), туалетны набор, які ўяўляў сабой збан з ванначкай, два кубкі, булава, рынграф (нагрудны шчыток з дароўным надпісам), нагрудныя знакі, манэты. На кубках знаходзіліся надпісы па-польску: «Julian Ursіn Niemcewicz» і «Julian Ursіn Niemcewicz ur:[odził się] r[oku] 1758» на адным і «Julian Ursіn Niemcewicz» на другім. З гэтага можна зрабіць выснову, што кубкі маглі належаць польскаму паэту Юльяну Урсыны Нямцэвічу, які нарадзіўся акурат у 1758 годзе. Мяркуецца, што ўвесь скарб мог належаць нашчадкам Нямцэвіча, асабліва ўлічваючы тое, што ён быў знойдзены каля маёнтку Цецяроўка, які належаў роду Нямцэвічаў да 1939 году.[1]

Цяпер рэчы з скарбу, якія захаваліся найлепшым чынам, знаходзяцца ў экспазыцыі Гарадзенскага гісторыка-археалягічнага музэю і даступныя да вольнага прагляду.