Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Мікалая (Лагойск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Места Лагойск
Каардынаты 54°12′6.88″ пн. ш. 27°50′59.67″ у. д. / 54.2019111° пн. ш. 27.8499083° у. д. / 54.2019111; 27.8499083Каардынаты: 54°12′6.88″ пн. ш. 27°50′59.67″ у. д. / 54.2019111° пн. ш. 27.8499083° у. д. / 54.2019111; 27.8499083
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Барысаўская япархія[d][1] 
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на правым беразе ракі Гайны, на гістарычнай Мікольскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Праект царквы, 1863 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лагойску збудавалі ў 1866 годзе на месцы зьнішчаных расейскімі ўладамі царквы і манастыра Сьвятога Пасаду. У 1907 годзе сюды перанесьлі старажытны абраз Маці Божай Лагойскай.

У канцы 1920-х гадоў савецкія ўлады зачынілі царкву і разьмясьцілі ў будынку склад збожжа. За часамі Другой сусьветнай вайны царква зноў пачала дзеяць. Па вайне савецкія ўлады ня сталі зачыняць царкву ў адрозьненьне ад тутэйшага касьцёла, які неўзабаве зруйнавалі. У 1980-я гады сьцены царквы расьпісалі мастакі з расейскага Сергіева Пасаду.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб'ёмна-прасторавая кампазыцыя царквы складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб'ёму, 5-граннай апсыды зь нізкімі бакавымі рызьніцаамі, 3-яруснай (драўляны васьмярык на 2 чацьвярыках) шатровай званіцы над прытворам, невысокай трапезнай. Асноўны аб'ём завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам з шатровым верхам і купалам-цыбулінай. Фасады падзяляюцца буйнымі лапаткамі, апярэзваюцца карнізамі. Высокія аркавыя аконныя праёмы ў 2 ярусы дэкаруюцца прафіляванымі ліштвамі. Бакавыя ўваходы маюць 2-слуповя ганкі.

Усярэдзіне заля перакрываецца ветразевым скляпеньнем на 4 слупах, якія падтрымліваюць 8-гранны сьветлавы барабан з 4 аркавымі аконнымі праёмамі. Апсыду вылучае 2-ярусны іканастас на 20 абразоў з залачонымі рамамі і карнізамі[2].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 10
  1. ^ а б в http://logoisk-church.by/index.php?option=com_k2&view=item&layout=item&id=5&Itemid=178
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]