Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера (Лагойск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера
| |
![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера, 23.07.1941 р.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Лагойск |
Каардынаты | 54°12′11.93″ пн. ш. 27°51′10.55″ у. д. / 54.2033139° пн. ш. 27.8529306° у. д.Каардынаты: 54°12′11.93″ пн. ш. 27°51′10.55″ у. д. / 54.2033139° пн. ш. 27.8529306° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] і клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1793 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера | |
![]() |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XVIII ст. у Лагойску. Знаходзіўся на пагорку ў цэнтры места пры Плешчаніцкай вуліцы, на левым беразе ракі Гайны. Твор архітэктуры клясыцызму.
У наш час побач з падмуркамі зьнішчанага савецкімі ўладамі помніка збудавалі новы касьцёл пад тытулам Сьвятога Казімера.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1609 року А. Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касьцёл, які адначасна стаў пахавальняй лагойскай галіны роду Тышкевічаў. Драўляная сьвятыня згарэла ў 1655 року ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, пазьней адбудоўвалася і зноў зьнішчалася.
Пры лагойскім касьцёле дзейнічалі парафіяльная школа, шпіталь, брацтва Сэрца Езуса, заснаванае ў 1747 року[1].
Новы мураваны касьцёл збудавалі ў 1787—1793 роках з фундацыі графа Тышкевіча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 рок), калі Лагойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. На 1884 рок парафія налічвала каля 6 тысячаў чалавек, існавалі прыпісныя капліцы ў вёсках Тадуліне і Емяльянаве (цяпер Смалявіцкі раён)[2].
У 1907 року касьцельную тэрыторыю атачылі новай мураванай агароджай з брамай у выглядзе цагляных атынкаваных слупоў. Направа ад сьвятыні стаяла 2-пралётная мураваная званіца, убудаваная ў агароджу[1].
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1930-я рокі савецкія ўлады зачынілі касьцёл. За часамі Другой сусьветнай вайны сьвятыня аднавіла дзейнасьць. Па вайне савецкія ўлады зноў зачынілі касьцёл і ў 1950-я рокі зруйнавалі помнік.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Драўляны касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы драўляны касьцёл быў крыжовым у пляне зрубам з 2 закрысьціямі. Паабапал франтальнага фасаду ўзвышаліся 2 вежы. Трыкутны франтон паміж імі, сяродкрыжжа гонтавых дахаў і алтарная частка завяршаліся сыгнатуркамі[2].
Інтэр’ер аздаблялі 2-ярусныя алтары, выкананыя насьценным малярствам. Каля касьцёла стаяла 2-ярусная 4-гранная званіца, накрытая гонтавым шатровым дахам.
Мураваны касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваны касьцёл — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастаўтны ў пляне аб’ём пад 2-схільным гонтавым дахам з сыгнатуркай над алтарнай часткай. На бакавых фасадах выступалі крылы трансэпта пад 2-схільнымі пакрыцьцямі. Франтальны фасад завяршаўся 4-калённым портыкам з трыкутным франтонам, над якім узвышалася 2-калённая вежа-званіца з гадзіньнікам (зьявілася ў 1806 року)[2].
Галоўны алтар быў у тэхніцы ілюзіяністычнага малярства, у цэнтральнай аркавай эксэдры з 1817 року зьмяшчалася скульптура Езуса Назарэцяніна[1]. Такі ж разьвязак мелі алтары ў крылах трансэпта (Сьвятога Антонія і Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі). Пад касьцёлам была крыпта-пахавальня Тышкевічаў, на алтарнай сьцяне знаходзілася ўкрыжаваньне[2].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі і графіка
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Касцёл св. Казіміра ў Лагойску. «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 13 кастрычніка 2010 г.
- ^ а б в г Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 430.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касцёл св. Казіміра ў Лагойску. «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 1 студзеня 2011 г.
- Старыя фатаздымкі Касьцёла Сьвятога Казімера. «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 26 студзеня 2011 г.
- Лагойск: Касьцёл Сьвятога Казімера. Radzima.org. Праверана 1 студзеня 2011 г.