Дэнтыкул
Выгляд
(Перанакіравана з «Сухарыкі (архітэктура)»)
Дэнты́кулы (ад па-лацінску: denticulus — зубец), ці «ордарныя сухарыкі» — шэраг невялікіх прамавугольных выступаў, якія разьмешчаны ў выглядзе арнамэнту на карнізе будынка і выконваюць роля дэкору.
Сустракаюцца ў іанічным, карынфскім ордэары, а таксама ў рымскім варыянце дарычнага ордэру. Правобразам дэнтыкулаў паслужылі тарцы часта разьмешчаных папярочных драўляных бэлек плоскага глінабітнага перакрыцьця ў архітэктуры Іёніі.
Дэнтыкулы сустракаюцца як у архітэктуры Старажытнай Грэцыі, так і ў яе пазьнейшых інтэрпрэтацыях часоў клясыцызму і нэаклясыцызму.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэнтыкул — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вялікая савецкая энцыклапедыя. Дэнтыкулы(недаступная спасылка)
- Слоўнік архітэктурных тэрмінаў. Дэнтыкулы