Фэнэрбахчэ Стамбул
Фэнэрбахчэ | |||||
Заснаваны | 1907 | ||||
---|---|---|---|---|---|
Горад | Стамбул, Турэччына | ||||
Стадыён |
Шукру Сараджоглу Умяшчальнасьць: 50 509 | ||||
Прэзыдэнт | Ілдырым Алі Коч[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Супэрліга | ||||
· 2023—2024 | 2 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fenerbahce.org |
«Фэнэрбахчэ» (па-турэцку: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбул. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовае аб’яднаньне «Фэнэрбахчэ» ўваходзяць валейбольны й баскетбольны клюбы, сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславаньня й ветразевага спорту.
Клюб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фэнэрбачхэ» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых і папулярных клюбаў Турэччыны. Паводле традыцыйных колераў клюб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэц. Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Шукру Сараджоглу», які месьціцца ў азіяцкай частцы Стамбулу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Фэнэрбахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як то бэем Зія Сангюленам, Аятулой Бэем і Энвэрам Нэчыпам Аканэрам. Гэтае спартовае таварыства быў створана таемна, каб ня трапіць у непрыемнасьці за строгіх законаў Асманскай імпэрыі. Паводле правілаў султана Абдул Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клюбы й гуляць у ангельскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, Аятула Бэй стаў першым генэральным сакратаром клюбу, а Энвэр Нэчып Аканэр быў прызначаны на пасаду капітана клюбу[1]. Маяк, які месьціўся ла мыса Фэнэрбахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клюбу, які насіў жоўты й белы колеры нарцысаў, якая расьлі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расьліны, то бок жоўта-белыя палосы[1]. У далейшым у 1910 годзе лягатып клюбу быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які зьмяніў колеры на жоўты й цёмна-сіні, якія й на сёньняшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клюбу.
Дзейнасьць таварыства «Фэнэрбахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 году, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клюбы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[1]. «Фэнэрбахчэ» ўступіў у лігу Стамбулу ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.
«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флёту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасьць. Некаторыя брытанскія жаўнеры фармавалі свае футбольныя каманды ў Турэччыне, якія мелі асаблівыя назовы, як то «Эсэкс Энжынірз» (анг. Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (анг. Irish Guards), «Грэнадэрз» (анг. Grenadiers) і «Артылеры» (анг. Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго й супраць мясцовых футбольных клюбаў Стамбулу. «Фэнэрбахчэ» атрымліваў перамогі ў шмат зь якіх гэтых матчаў[2].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіён Турэччыны (19):
- 1959, 1961, 1964, 1965, 1968, 1970, 1974, 1975, 1978, 1983,
- 1985, 1989, 1996, 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2014
Уладальнік Кубка Турэччыны (7):
- 1968, 1974, 1979, 1983, 2012, 2013, 2023
Уладальнік Супэркубка Турэччыны (9):
- 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990, 2007, 2009, 2014
Уладальнік Балканскага кубка:
- 1967
Уладальнік Кубка Ататурка (2):
- 1964, 1998
Уладальнік Кубка прэзыдэнта Турэччыны (6):
- 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990
Чэмпіён Стамбулу (16):
- 1912, 1914, 1915, 1921, 1923, 1930, 1933, 1935, 1936, 1937,
- 1944, 1947, 1948, 1953, 1957, 1959
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 19 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (анг.)