Дракула (фільм, 1992)
| Дракула | |
| Dracula | |
| Жанр | Фільм жахаў |
|---|---|
| Рэжысэр | Фрэнсіс Форд Копала |
| Сцэнарыст | Джэймз Гарт |
| Заснаваны на | Дракула[1] |
| Прадусар | |
| У ролях | Ўінона Райдэр, Кіяну Рыўз, Гэры Олдмэн, Энтані Гопкінз |
| Кампазытар | Войцех Кіляр, Ані Ленакс |
| Апэратар | Майкл Бальгаўз |
| Мантаж | Anne Goursaud[d] і Glen Scantlebury[d] |
| Мастак | Thomas E. Sanders[d] |
| Вытворчасьць | American Zoetrope[d] і Columbia Pictures[d] |
| Распаўсюд | Columbia Pictures[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 1992 |
| Працягласьць | 128 хвілін |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская, румынская мова[2], грэцкая мова[3][4], баўгарская[4] і лацінская мова |
| Бюджэт | 40 млн даляраў |
| Прыбытак | 215 млн даляраў |
| Старонка на IMDb | |
«Дракула» таксама вядомы як «Дракула Брэма Стокера» — фільм рэжысэра Фрэнсіса Форда Копалы, экранізація клясычнага гатычнага раману Брэма Стокера. У галоўных ролях — Ўінона Райдэр, Кіяну Рыўз, Гэры Олдмэн і ляўрэат узнагароды «Оскар» Энтані Гопкінз.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фільм пацынаецца з эпізоду, калі ў 1453 годзе Улад Дракула адпраўляецца на бітву з туркамі. Ён атрымоўвае перамогу, але туркі паслалі ў замак ілжывае паведамленьне аб яго сьмерці. У выніку жонка Дракулы Элізабэта сканчвае жыцьцё самагубствам.
Праз чатыры стагодзьдзі, Джонатан Гаркер, агент нерухомасьці, прыяжджае ў Трансыльванію, каб аформіць куплю для графа Дракулы. На вочы графу трапляе фатаздымак Вільгельміны Марэй, нявесты Джонатана, якая як дзьве кроплі вады падобна да Элізабэты. Пакінуўшы Гаркера ў сваім замку ў акрузе Нявест, Дракула адплывае ў Ангельшчыну на «Дэметры» на сустрэчу зь Мінай…
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Актор | Роля |
|---|---|
| Гэры Олдман | граф Дракула |
| Ўінона Райдэр | Міна Марэй, Элізабэта |
| Энтані Гопкінз | прафэсар Абрагам Гелсінґ, сьвятар Чэзарэ |
| Кіяну Рыўз | Джонатан Гаркер |
| Рычард Грант | доктар Джон Сьюард |
| Кэры Элвіс | лорд Артур Голмўуд |
| Біл Кэмпбэл | Кўінсі Морыс |
| Сэдзі Фрост | Люсі Ўэстэнра |
| Том Ўэйтс | Рэнфілд |
| Моніка Бэлюччы | нявеста Дракулы |
| Мікаэла Бэрсу | нявеста Дракулы |
| Флёрына Кендрык | нявеста Дракулы |
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1993 — Оскар — Найлепшы мастак па касьцюмах
- 1993 — Оскар — Найлепшыя гукавыя эфекты
- 1993 — Оскар — Найлепшы грым
- 1993 — Оскар — Найлепшы актор — Гэры Олдмэн
- 1993 — Оскар — Найлепшыя касьцюмы — Айка Ісіёка
- 1993 — Оскар — Найлепшы рэжысэр — Фрэнсіс Форд Копала
- 1993 — Оскар — Найлепшы фільм жахаў
- 1993 — Оскар — Найлепшы сцэнар — Джэймз Гарт
Фільм таксама намінаваўся на MTV Movie Awards за найлепшы пацалунак (Гэры Олдмэн і Ўінона Райдэр).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://web.archive.org/web/20200728203105/https://www.bfi.org.uk/news-opinion/news-bfi/lists/10-great-films-set-victorian-london
- ↑ Wayback Machine (анг.) — 2001.
- ↑ http://www.turknova.net/Bram_Stokers_Dracula_1992_TR_m720P_x264-s-23571.ts
- 1 2 http://frenchfilmsite.com/movie_review/Dracula_1992.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дракула (фильм, 1992) на сайце Internet Movie Database (анг.)