Царква Прачыстай Багародзіцы (Жыровічы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Прачысьценская саборная царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Жыровічы |
| Каардынаты | 53°00′53″ пн. ш. 25°20′40″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Расейская праваслаўная царква |
| Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Царква саборная Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Жыровічах. Дамінанта комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пад 1609 годам упамінаецца недабудаваная мураваная Прачысьценская царква (ст.-бел. Пречистой Святой Богородицы). Будаваньне царквы скончылася ў 1650 годзе[1]. Каля 1730 году зрабілі драўляны іканастас, які захаваўся да нашага часу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1828 годзе будынак рэканструявалі ў стылі клясыцызму. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі з іканастаса зьнялі дэкаратыўныя элемэнты (херувімаў, ракавіны, гірлянды, арнамэнт у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўную фазу, якая завяршала іканастас, замянілі на 8-канцовы маскоўскі крыж. У 2009 годзе сем абразоў, зьнятых з іканастаса, перадалі ў Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі. Замест іх паставілі новыя абаразы, стылізаваныя пад тэхніку Маскоўскай дзяржавы. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы дагэтуль застаецца нявызначаным[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта мураваная 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка (даўжыня большая за 55 м, вышыня каля 40 м) з паўкруглай апсыдай. З паўночнага і паўднёвага бакоў да царквы далучаюцца тры цёплыя прыдзелы: Покрыва Багародзіцы, Раства Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Мікалая. Сьпярша царква мела 2-вежавы галоўны фасад, аднак па рэканструкцыі ў 1828 годзе вежы разабралі, зьмянілі форму сьветлавога барабана і купала, у дэкоры выкарысталі дарычны ордэр (4-калённы порцік з 3-кутным франтонам, фрых з трыгліфамі). Царква злучаецца крытымі пераходамі з будынкам сэмінарыі (на поўначы) і з жылым корпусам манастыра (на поўдні).
Інтэр’ер захаваў барокавы характар. Прастора трансэпта павялічваецца купалам паўночнага крыла і скляпеньнем на ветразях паўднёвага. 2-сьветлавы цэнтральны нэф асьвятляецца аркавымі вокнамі, аддзяляецца высокімі аркадамі і перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Скляпеньні ўпрыгожвае стукавы арнамэнт, іх падпружныя аркі — фрэскавыя філёнкі ў стылі ракако. Манумэнтальная конха апсыды праразаецца люнэтамі і запаўняецца фрэскай «Спас Пантакратар», на сьцяне апсады захаваўся ляпны алтар у стылі ракако. Авальны цэнтральны купал пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць масіўныя слупы крыжовага сечыва. У паўночна-заходняй частцы царквы на манумэнтальнай 3-пралётнай аркадзе разьмяшчаюцца шырокія хоры, парапет якіх дэкаруецца дарычным фрызам. Пад апсыдай разьмяшчаецца крыпта з цыліндрычным скляпеньнем.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- 1879 г.
- 1882 г.
- 1890 г.
- 1898 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1916 г.
- 1915—1918 гг.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1910—1930 гг.
- 1910—1930 гг.
- А. Віслоцкі, 1926 г.
- 1941 г.
- 1941—1942 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Сабор Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенскі сабор» (рас. Собор Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский собор); таксама Прачысьценская саборная царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 215.
- ↑ РПЦ гаспадарыць у Жыровічах, Гарадзенская вясна, 14 ліпеня 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000537 |
| |||||||||||||