Званіца Жыровіцкага манастыра
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Званіца Жыровіцкага манастыра | |
Званіца Жыровіцкага манастыра | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Жыровічы |
| Каардынаты | 53°00′52,73″ пн. ш. 25°20′34,51″ у. д.HGЯO |
Званіца Жыровіцкага манастыра на мапе Беларусі Званіца Жыровіцкага манастыра | |
Званіца Жыровіцкага манастыра — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка пад адрасам вуліца Саборная, 48Б, утварае на гэтай вуліцы пляц перад Прачысьценскім манастыром. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную вежу-званіцу ў Жыровічах збудавалі ў 1828 годзе. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак званіцы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта цэнтрычная, квадратная ў пляне 2-ярусная пабудова, завершаная паўсфэрычным купалам, аналягічным купалу Прачысьценскай саборнай царвы. Галоўны фасад дэкаруеццца накладным портыкам дарычнага ордэру з фрызам трыгліфаў. Бакавыя грані першага ярусу аздабляюцца глыбокімі філёнгамі, 4-гранны другі ярус — падвоенымі пілястрамі і карнізам з сухарыкамі[1].
Стаіць на адной плянавальнай восі з Прачысьценскай саборнай царквой і ўтварае пляц перад ёй[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- Н. Орда, 14.03.1865 г.
- 1879 г.
- 1879 г.
- 1882 г.
- 1890 г.
- 1898 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- да 1900 г.
- 1912 г.
- С. Юндзіл, да 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- А. Віслоцкі, 1923 г.
- А. Віслоцкі, 1925 г.
- 1939 г.
- 1930 г.
- 1937 г.
- А. Віслоцкі, 1938 г.
- Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- У панараме манастыра
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Караткевіч В., Кулагін А. Помнікі Слоніма. — Менск, Навука і тэхніка, 1983.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 752 с.: іл. ISBN 985-6302-61-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000537 |
| |||||||||||||