Перайсьці да зьместу

Ульнова (Аструдзкі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ульнова
польск. Ulnowo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Вармінска-Мазурскае
Павет: Аструдзкі
Гміна: Грунвальд
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 14-107
Геаграфічныя каардынаты: 53°18′0″ пн. ш. 20°6′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 20.1° у. д. / 53.3; 20.1Каардынаты: 53°18′0″ пн. ш. 20°6′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 20.1° у. д. / 53.3; 20.1
Ульнова на мапе Польшчы
Ульнова
Ульнова
Ульнова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ульно́ва (па-польску: Ulnowo, па-нямецку: Faulen) — вёска ў гміне Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца прыкладна за 30 км на паўднёвы ўсход ад Аструды і за 42 км на паўднёвы захад ад Ольштыну.

У 19751998 гадох мясцовасьць належала да Ольштынскага ваяводзтва.

Вёска знаходзіцца непасрэдна ля возера Любень, ля якога, паводле польскага гісторыка Яна Длугаша, знаходзіўся каплічны намёт польскага караля Ўладзіслава Ягайлы ў часе Грунвальдзкай бітвы. Прыблізна ў 3,5 км на паўднёвы захад ад месца, дзе стаяў намёт, знаходзіцца поле, на якім 15 ліпеня 1410 аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад супольным кіраўніцтвам Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.