Грунвальд (гміна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гміна Грунвальд (па-польску: Gmina Grunwald) — вясковая гміна ў Аструдзкім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы.

У 1975—1998 гадох гміна ўваходзіла ў склад Ольштынскага ваяводзтва.

Цэнтар гміны — вёска Гежвальд. Але гміна названая ў гонар вёскі Грунвальд, блізу якой у 1410 годзе адбылася знакамітая бітва аб’яднанага літоўска-рускага і польскага войска супраць Тэўтонскага Ордэну.

Па стане на 30 чэрвеня 2004 году ў гміне пражывалі 5698 асобаў. Найвялікшыя населеныя пункты: Гежвальд і Зыбултова.