Грунвальд (вёска)
| Грунвальд польск. Grunwald | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Вармінска-Мазурскае |
| Павет | Аструдзкі |
| Гміна | Грунвальд |
| Першыя згадкі | XIV стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 230 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°29′09″ пн. ш. 20°05′31″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 14-110 |
| Нумарны знак | NOS |
| Грунвальд на мапе Польшчы Грунвальд | |
Гру́нвальд (па-польску: Grunwald, па-нямецку: Grünfelde, па-летувіску: Žalgiris) — вёска ў гміне Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўпамінаецца ў дакумэнтах на пачатку XIV стагодзьдзя.
За 2 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Грунвальду, паміж сучаснымі вёскамі Стэнбарк (па-нямецку: Tannenberg), Ладвігова (па-нямецку: Ludwigsdorf) і Ульнова знаходзіцца гістарычнае поле бойкі, у якой 15 ліпеня 1410 аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад агульным кіраўніцтвам караля Ўладзіслава Ягайлы нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.
16 верасьня 1410 року, напрыканцы аблогі Мальбарку, Ягайла паведаміў у лісьце да біскупа Памяраніі пра свой намер збудаваць на полі ля Грунвальду брыгіцкі кляштар і царкву. Адным з прадказаньняў Сьв. Брыгіты (1303—1373) была разгромная параза крыжакоў. Гэтае прароцтва, скіраванае супраць Тэўтонскага Ордэну, было добра вядомае ў Польшчы, і Ягайла такім чынам хацеў паказаць, што ягонае войска спраўдзіла прароцтва Брыгіты. Аднак тэрыторыя, дзе адбывалася бітва, засталася ва ўладараньнях Ордэну, таму кляштар брыгітаў быў збудаваны колькімі гадамі пазьней у Любліне. У 1411 року новы магістар Тэўтонскага Ордэну Генрых фон Пляўэн распарадзіўся збудаваць на Грунвальдзкім полі капліцу Панне Марыі. Яна паўстала крыху ў іншым месцы — пасярэдзіне трохкутніку, утворанага вёскамі Грунфэльд, Людвігздорф і Танэнбэрг. Праз год фон Пляўэн атрымаў ад Папы Яна XXIII булу, якая гарантавала адпушчэньне грахоў усім, хто наведае капліцу ў пэўныя дні[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Malcolm Barber, Victor Mallia-Milanes. Chapter 19. The Battle of Tannenberg-Grunwald-Žalgiris (1410) as Reflected in Twentieth-Century Monuments // Ваенныя Ордэны: гісторыя і спадчына = The Military Orders: History and heritage. — Ashgate Publishing, Ltd., 2008. — Т. 3. — С. 175-176. — ISBN 978-0-7546-6290-7
