Грунвальдзкае поле
Грунвальдзкае поле – абшар на адлегласьці 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Грунвальд, паміж Стэнбаркам, Ладвіговам і Ульновам (Польшча), дзе адбылася Грунвальдзкая бітва.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
15 ліпеня 1410 року аб’яднаныя войскі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага атрымалі перамогу над крыжацкім войскам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгенам. Грунвальдзкая бітва сталася адной з найвялікшых бітваў сярэднявечча і ў канчатковым выніку прывяла да заняпаду Ордэну.
Помнік Грунвальдзкай перамогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да 550-й гадавіны бітвы на Грунвальдзкім полі быў усталяваны помнік, які складаецца з трох частак:
- гранітавага абэліску,
- адзінаццаці 30-мэтровых мачтаў, што сымбалізуюць штандары польскіх і літоўска-рускіх харугваў,
- амфітэатру з памяшканьнямі музэю Грунвальдзкай бітвы, кіназалі і выкладзенай з каляровых каменьняў мапы, на якой паказаная расстаноўка войскаў перад бітвай.
Таксама на полі бітвы знаходзяцца:
- руіны капліцы,
- Курган Ягайлы,
- рэшткі кракаўскага помніку ў гонар бітвы, разбуранага гітлераўцамі ў 1939 року
Сьвяткаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шторок у ліпені трываюць дні Грунвальду, арганізоўваныя гмінай Грунвальд, «Зьвязам польскага харцарства», узброенымі сіламі і рыцарскімі клюбамі. У выкананьні рыцарскіх брацтваў з Польшчы і іншых краінаў ля помніку Грунвальдзкай перамогі ладзіцца рэканструкцыя бойкі.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Грунвальдзкае поле — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Rafał M. Socha: Słownik Grunwaldzki. [w:] Barbara Bogdańska-Pawłowska (red.): Poradnik Drużynowego Drużyny Grunwaldzkiej, Komenda Chorągwi Warmińsko-Mazurskiej ZHP im. "Grunwaldu" w Olsztynie, Olsztyn 1996, s. 58-93
- Wikimapia — Музэй Грунвальдзкай бітвы