Перайсьці да зьместу

Джон Рональд Руэл Толкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Толкіен»)
Джон Толкін
John Ronald Reuel Tolkien
Толкін у 24-гадовым узросьце, ў вайсковай форме падчас службы ў войску (1916)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Джон Рональд Руэл Толкін
Нарадзіўся 3 студзеня 1892(1892-01-03)[1][2][3][…]
Памёр 2 верасьня 1973(1973-09-02)[6][2][7][…] (81 год)
Пахаваны
Бацькі Артур Руэл Толкін[d][11]
Мэйбэл Сафілд[d]
Сужэнец Эдыт Толкін[d]
Дзеці Джон Фрэнсіс Руэл Толкін[d], Майкл Гілары Руэл Толкін[d][11], Крыстафэр Толкін[d][11] і Прысцыла Мэры Эн Руэл Толкін[d][11]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, мовазнаўца
Гады творчасьці 19371973[12]
Жанр
Мова ангельская
Значныя творы
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імпэрыі Прэмія «Прамэтэй» — заля славы[d] (2009) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2003) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2004) прэмія «Локус» за найлепшы фэнтэзійны раман[d] (1978) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2002) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову[d] (2002) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову (буйная форма)[d] (2003) сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства[d] (23 красавіка 1957) Заля славы навуковай фантастыкі і фэнтэзі[d] (2013) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову (буйная форма)[d] (2004) Міжнародная прэмія фантастыкі[d] (1957) Ditmar Award[d] (1978) Mythopoeic Awards[d]
https://tolkienestate.com

Джон Ро́нальд Ру́эл То́лкін (па-ангельску: John Ronald Reuel Tolkien; 3 студзеня 1892, Блюмфантэйн, Аранжавая Свабодная дзяржава — 2 верасьня 1973, Борнмут, Вялікабрытанія) — брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца, найбольш вядомы сваімі клясычнымі эпічнымі фэнтэзійнымі творамі «Хобіт», «Уладар пярсьцёнкаў» і «Сыльмарыліён». Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі (1972). У 2008 року найменаваны «The Times» шостым у сьпісе 50 найвялікшых брытанскіх пісьменьнікаў з 1945 року[13].

Пэўны час Толкін быў блізім сябрам з Клайвам Льюісам — яны былі сябрамі нефармальнай літаратурнай суполкі, вядомай пад назвай Інклінгі.

Джон Рональд Руэл Толкін нарадзіўся ў Блюмфантэйне ў Аранжавай Свабоднай дзяржаве, якая на сёньня зьяўляецца часткай Паўднёва-афрыканскай Рэспублікі, у сям’і банкаўскага службоўца Артура Толкіна ды Мэйбл Толкін (дзявочае прозьвішча Сафілд). Артур Толкін паходзіў з саксонскіх немцаў, што пераехалі ў Ангельшчыну ў 18 стагодзьдзі. Сям’я пераехала ў Афрыку, калі ён атрымаў прызначэньне кіраўніком Блюмфантэйнаўскае філіі Брытанскага банку.

У 1894 годзе нарадзіўся малодшы брат Толкіна, Гілары Артур Руэл. У хуткім часе Мэйбл разам зь дзецьмі перабралася да сваякоў у Ангельшчыну. Артур зьбіраўся паехаць сьледам за імі крыху пазьней, але нечакана памёр ад рэўматычнае ліхаманкі. Гэта пакінула сям’ю амаль бяз сродкаў да існаваньня, і Рональд жыў з бабуляй і дзядуляй, пакуль маці не перавезла дзяцей у 1896 року ў вёску пад Бірвінгэм. Мэйбл уласнаручна займалася адукацыяй дзяцей, прывіўшы Рональду любоў да расьлінаў; малады Толкін любіў маляваць краявіды і дрэвы, аднак ягонымі ўлюбёнымі заняткамі сталі ўрокі моваў. Ён навучыўся чытаць у 4-хгадовым узросьце, а маці навучыла яго лаціне.

У 1900 годзе Мэйбл прыняла каталіцтва, моцна сапсаваўшы гэтым адносіны са сваімі сваякамі-пратэстантамі, якія перасталі падтрымліваць іх фінансамі. Яна памерла ад дыябэту ў 1904 годзе ў 34-гадовым веку, бо інсулін быў адкрыты толькі праз два дзесяцігодзьдзі. Перад сьмерцю Мэйбл прызначыла апекуном над дзецьмі свайго духоўніка, айца Фрэнсыса Ксаўера Моргана, які меў выхаваць іх добрымі каталікамі.

У школьныя гады Толкін сустрэў Эдыт Брэт і закахаўся ў яе. Айцец Морган, непакоячыся, каб гэта не паўплывала на пасьпяховасьць хлопчыка ў навучаньні, а таксама на пратэстанцкае вызнаньне дзяўчынкі, забараніў ім сустракацца, размаўляць і нават ліставацца да 21-гадовага ўзросту. У 1911 Толкін паступіў у Эксэтэрскі коледж Оксфардзкага ўнівэрсытэту і сур’ёзна заняўся мовамі. За сваё жыцьцё Толкін вывучыў вялікую колькасьць моваў, у тым ліку валійскую, старажытнаангельскую, гоцкую.

У свой 21-ы дзень нараджэньня Толкін напісаў Эдыт Брэт ліст з прызнаньнем у каханьні і прапановай сваёй рукі. Эдыт, якая была ўжо заручаная, вярнула свайму жаніху пярсьцёнак і абвясьціла, што зьбіраецца выйсьці замуж за школьнага сябра і навярнуцца ў каталіцтва. 22 сакавіка 1916 году Толкін нарэшце ажаніўся з Эдыт Брэт. У 1917 у іх нарадзіўся сын Джон, у 1920 — Майкл, у 1924 — Крыстафэр, у 1929 — дачка Прысцыла.

У 1915, скончыўшы з адзнакаю коледж, Джон Толкін запісаўся ў поўк Ланкашырскіх стралкоў. Пасьля бітвы пры Соме 27 кастрычніка 1916 Толкін цяжка захварэў на акопную ліхаманку і быў адпраўлены назад у Ангельшчыну.

У 1920 годзе Толкін атрымаў месца выкладчыка ва Ўнівэрсытэце Лідса, ў 1925 годзе вярнуўся ў Оксфард у якасьці прафэсара старажытнаангельскае мовы. З 1945 году да выхаду на пэнсію ў 1959 быў прафэсарам ангельскае мовы ды літаратуры ў Мэртан-коледжы, Оксфард. Сярод ягоных студэнтаў быў Ўістан Г’ю Одэн. Падчас выкладчыцкае працы Толкін ўваходзіў у клюб Інклінгаў, пасябраваў з Клайвам Льюісам.

Памёр у горадзе Борнмут 2 верасьня 1973 году. Пахаваны на могілках ў Оксфардзе побач з жонкаю.

Літаратурная творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Толкін-пісьменьнік вядомы перш за ўсё як аўтар кнігаў пра сьвет Сярэдзінных Земляў. Складаць гэтыя разнастайныя па форме ды памеры творы ён пачаў у юнацтве ды займаўся гэтым усё жыцьцё, несупынна зьмяняючы і рэдагуючы зробленае раней. Першыя легенды, што складалі так званую «Кнігу страчаных паданьняў», Толкін напісаў падчас Першае сусьветнае вайны. Але выданыя яны ў той час не былі, і знаёмства чытачоў зь Сярэдзіннымі Землямі пачалося нашмат пазьней, ў 1937, калі пабачыў сьвет іншы (і зусім непадобны) твор гэтага цыклю, казка «Хобіт». Казка адразу набыла вялікую папулярнасьць, і выдавец зьвярнуўся да Толкіна з просьбаю напісаць працяг. Той пагадзіўся, але справа зацягнулася на доўгія гады. Вынікам стаў трохтомны «Ўладар пярсьцёнкаў», які быў надрукаваны ў 19541955 і прынес аўтару сусьветную славу.

Тым ня менш, вартыя ўвагі й іншыя творы Толкіна, паміж якімі казкі, вершы ды паэмы. Значная частка твораў Толкіна выйшла ўжо пасьля ягонае сьмерці пад рэдакцыяй ягонага сына Крыстафэра.

На творчасьць Толкіна моцна паўплывала яго прафэсійнае захапленьне сярэдневечнай эўрапейскай літаратурай, у прыватнасьці стараангельскай паэзіяй. Так, у «|Хобіце» і ва «Ўладары пярсьцёнкаў» можна знайсьці адсылкі да «Бэавульфа», некаторыя сюжэты «Сыльмарыліяна» натхнёныя «Калевалай», шматлікія паэтычныя творы Толкіна напісаныя стараангельскім алітэраваным вершам.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Толкін удзельнічаў ва ўкладаньні Оксфардзкага слоўніка ангельскае мовы і ў падрыхтоўцы выданьняў шэрагу сярэднявечных паэмаў. Дасьледваў стараангельскую і сярэднеангельскую літаратуру. Ягоныя працы па паэме «Бэавульф» — асабліва знакамітая лекцыя «Бэавульф: пачвары і крытыкі» — шырока цытуюцца да цяперашняга часу.

Пішучы кнігі пра Сярэдзінныя Землі, Толкін стварыў некалькі штучных моваў для прыдуманых ім народаў. Найбольш вядомыя і прапрацаваныя з гэтых моваў — квэнья і сындарын. Стварэньню моваў як роду мастацкае творчасьці прысьвечанае ягонае эсэ «Тайная загана» (1930).

Прыжыцьцёва выданыя літаратурныя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Важныя акадэмічныя і тэарэтычныя прыжыцьцёвыя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэднеангельскія і стараангельскія словыі выразы ў назвах артыкулаў дадзеныя безь перакладу.

Пасьмяротна выданыя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таксама Антонам Ф. Брылем перакладзены асобныя лісты (№ 190 і № 217), якія датычацца перакладу на нідэрляндзкую ды польскую мовы.