Каваль зь Вялікага Вутану
Выгляд
| Каваль зь Вялікага Вутану | |
| Smith of Wootton Major | |
| Жанр: | Фэнтэзійная навэля |
|---|---|
| Аўтар: | Джон Рональд Руэл Толкін |
| Мова арыгіналу: | Ангельская |
| Публікацыя: | 23 лістапада 1967 |
| Выдавецтва: | Allen & Unwin |
| Ілюстратар: | Паўліна Бэйнс |
| Папярэдні твор: | The Road Goes Ever On[d] |
| Наступны твор: | Bilbo's Last Song[d] |
«Кава́ль зь Вялі́кага Ву́тану» (па-ангельску: Smith of Wootton Major) — апавяданьне Дж. Р. Р. Толкіна, упершыню апублікаванае ў калядным выданьні часопіса «Redbook» 1967 року без ілюстрацыяў. У гэтай казцы апавядаецца пра тое, як да сына аднаго каваля трапляе чароўная зорка, якая цалкам мяняе ягонае жыцьцё. З дапамогаю зоркі хлопчык падарожнічае па Чароўнай краіне. Апавяданьне ня мае сувязі зь Міжзем’ем, за выняткам матыву чарадзейскага падарожніка, які накіроўваецца ў краіну, што знаходзіцца па-за рэальным сьветам, недасяжным сьмяротным.
Асобным выданьнем казка выйшла разам з навэляй «Фэрмэр Джайлз з Гэму», абедзьве зь ілюстрацыямі Паўліны Бэйнс.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Джон Рональд Руэл Толкін. Каваль зь Вялікага Вутану = Smith of Wootton Major / Пераклад з ангельскай Антон Францішак Брыль; малюнкі Н. Краўчук. — Мн.: Логвінаў, 2010. — 28 с. — ISBN 978-985-6901-54-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Tolkien online (анг.)
- LOTR-вікі (анг.)
