Перайсьці да зьместу

Саруман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Курунір, больш вядомы як Саруман

Саруман (па-ангельску: Saruman) — паводле легендарыюму Дж. Р. Р. Толкіна адзін з наймацнейшых чараўнікоў Ордэну Істары, галава Белай Рады. Пасьля прыбыцьця Ў Міжзем’е стаў вядомы сярод эльфаў як Курунір, на мовах людзей Поўначы — Саруман. У Валіноры яго называлі Курума. У кнізе «Ўладар Пярсьцёнкаў» супрацьпаставіў да сябе ордэн, жадаючы скласьці зьвяз з ворагам.

Акрамя выдатных ведаў пра Пярсьцёнкі Ўлады Саруман меў здольнасьці ў інжынэрнай справе, таксама ён валодаў чароўным голасам, здольным пераканаць каго заўгодна, таму мала хто мог супрацьстаяць ягоным прамовам. Толькі тыя, хто валодаюць вялікай сілай волі, маглі выстаяць перад голасам Сарумана.

Саруман зьявіўся ў Міжзем’і каля 1000 году трэцяй эпохі й доўгі час вандраваў на ўсходзе. У 2759 г. т. э. ён заняў Ізенградак з дазволу гондарскага намесьніка Бэрэна. У Ізенградку знаходзіўся палантыр Ортанку, з дапамогай якога, як было высьветлена пазьней, Саруман ажыцьцяўляў свой плян — з дапамогай палантыру ён хацеў выведаць пляны Саўрона й уласнаручна вызваліць Міжзем’е ад сілаў зла. Але Саруман не меркаваў, што ў той час, пакуль ён глядзеў на Саўрона, вораг сам глядзеў на яго. Гэтак, незаўважна для самога сябе, Саруман быў зьняволены Саўронам з дапамогай палантыру, які знаходзіцца ў Барад-Дуры. Саруман да апошняга меркаваў, што робіць учынкі паводле сваёй волі, і не разумеў, што быў скіраваны сіламі Саўрона. Гэтак, міжволі выконваючы задуму ворагу, Саруман пераканаў Белую Раду не спрабаваць ісьці на Дул Гулдур.

У 2953 г. т. э. Саруман абвесьціў Ізенградак сваёй уласнасьцю й пачаў зьбіраць войска оркаў і дунландцаў. Зь іх дапамогай ён ладзіў набегі на Рохан і высякаў лес Фангарн. Прыблізна ў той жа час ягоныя шпегі сталі зьяўляцца ў Прыгор’і й Шыры ў пошуках Пярсьцёнка Ўсяўладзьдзя. Каля 3000 году, як ужо было распаведзена вышэй, Саруман быў зьняволены Саўронам, зь якім ён зьвязваўся з дапамогай палантыру, і з тых часоў падпарадкоўваўся ягоным загадам. Праз свайго шпега Грыму Саруман падпарадкаваў сабе караля Рохана Тэадэна й дамогся фактычнага невыкананьня зьвязу рахірым з Гондарам. Тады ж Саруман адкрыўся Гэндальфу, разьлічваючы прыцягнуць яго на свой бок, але той адмовіўся, а потым зьбег зь Ізенградку з дапамогай аднаго з Арлоў Манвэ.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]