Клайв Стэйплз Льюіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Клайв Стэйплз Льюіс
C. S. Lewis
Statue of C.S. Lewis, Belfast.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Clive Staples Lewis
Нарадзіўся 29 лістапада 1898(1898-11-29)[1][2][3][4][5][6][7][8][9]
Бэлфаст, Ірляндыя
Памёр 22 лістапада 1963(1963-11-22)[1][2][3][4][5][6][7][8][9] (64 гады)
Оксфард, Ангельшчына
Пахаваны Оксфардшыр[d]
Сужэнец Джой Дэвідман
Дзеці Дуглас Грэхэм[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-раманіст, навуковец, радыё-дыктар
Гады творчасьці 1919 — цяпер
Жанр навуковая фантастыка, хрысьціянская апалягетыка, казка-фэнтэзі
Мова ангельская мова[2]
Значныя творы Хронікі Нарніі,
Проста хрысьціянства,
Пакуль мы твараў не набылі,
Касьмічная трылёгія
Узнагароды

Клайв Стэйплз Лью́іс (па-ангельску: Clive Staples Lewis, ці больш ужывальная форма C. S. Lewis, таксама вядомы сярод сяброў як Jack; 29 лістапада 1898 — 22 лістапада 1963) — ірляндзкі[a] пісьменьнік, літаратурны крытык, хрысьціянскі апалягет, акадэмік, навуковец, радыё-дыктар і эсэіст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысьціянска-апалягетычнымі творамі «Лісты круцяля» і «Проста хрысьціянства», фантастычнай сэрыяй «Касьмічная трылёгія», а таксама казкамі-фэнтэзі «Хронікі Нарніі».

Льюіс быў блізкім сябрам Джона Толкіна, аўтара «Уладара Пярсьцёнкаў». Абодва аўтары зьяўляліся вядучымі постацямі на ангельскім факультэце Оксфардзкага ўнівэрсытэту і ў нефармальным оксфардзкім літаратурным гуртку, вядомым як «Інклінгі». Згодна зь яго духоўнымі мэмуарамі «Зьдзіўлены радасьцю», Льюіс быў хрышчоны па нараджэньню ў Царкве Ірляндыі, але ў падлеткавым узросьце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна і іншых сяброў ва ўзросьце каля 30 год ізноў навярнуўся да хрысьціянства, пры гэтым быў па яго ўласнаму сьцьверджаньню «зусім звычайным, шараговым чальцом англіканскай царквы, не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»[11]. Яго навяртаньне мела значны ўплыў на яго дзейнасьць, а радыё-перадачы на тэму хрысьціянства, якія ён вёў падчас Другой сусьветнай вайны, зрабілі яго шырока вядомым. Ужо напрыканцы свайго жыцьця пісьменьнік пазнаёміўся і ажаніўся з амэрыканскай пісьменьніцай Джой Грэшам, якая праз 4 гады ва ўзросьце 45 гадоў памерла ад раку касьцей.

Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моваў сьвету і выдаваліся мільённымі накладамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па іх ставіліся спэктаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачаньні. Сярод гэтага тэлевізійная сэрыя на BBC 1998 году, экранізацыя кнігі «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» 2005 году і экранізацыя кнігі «Прынц Касьпіян» 2008 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маленства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клайв Стэйплз Льюіс нарадзіўся ў Бэлфасьце (Ірляндыя) 29 кастрычніка 1898 году. Яго бацькам быў Альбэрт Джэймз Льюіс (1863—1929), салісітар, бацька якога, Рычард, пераехаў у Ірляндыю з Уэльсу ў сярэдзіне 19 ст. Яго маці была Флорэнс (Флора) Аўгуста Льюіс уроджаная Гамільтан (1862—1908), дачка сьвятара Царквы Ірляндыі (Супольнасьць англіканскіх цэркваў). У яго быў старэйшы брат Ўорэн Гамільтан Льюіс (Ўорні). Ва ўзросьце 4 гадоў, у кароткім часе пасьля гібелі яго сабакі Джэксі, Льюіс абвясьціў, што яго імя зараз Джэксі. Першы час пасьля гэта не адзываўся ні на якое іншае імя, але неўзабаве згадзіўся на Джэк, імя пад якім ён быў вядомы сярод знаёмых і родных усё астатняе жыцьцё. Калі Льюісу было 7 гадоў, яго сям’я пераехала ў «Маленькі Лі» (Little Lie), дом, які яго бацька пабудаваў для маці ўва ўсходнім Бэлфасьце.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118640526 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ а б в г data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б в SNAC — 2010.
  4. ^ а б в Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000
  5. ^ а б в Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
  6. ^ а б в http://web.archive.org/web/20160401153635/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/clive-staples-lewis
  7. ^ а б в Discogs — 2000.
  8. ^ а б в NooSFere
  9. ^ а б в Indiana Philosophy Ontology Project
  10. ^ https://books.google.com/books?id=Pp3tC5c4ZcUC&pg=PA120&lpg=PA120&dq=c.s.+lewis+mirabilia&source=bl&ots=eQeAjmjI3f&sig=tOC8fBXjJPFhynjPnuVGa3rwxvI&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwjI36OSh_PVAhVh9YMKHV6nAG0Q6AEIOzAH#v=onepage&q=c.s.%20lewis%20mirabilia&f=false
  11. ^ Льюис К. С. Просто христианство. Пер. с англ. И.Череватовой. М.: Fazenda «Дом надежды», 2005 г. ISBN 5-94880-003-2 (ст. 6)(рас.)
  1. ^ Нягледзячы на тое, што Льюіс большую частку свайго жыцьця правёў у Ангельшчыне, тым ня менш ён лічыў сябе менавіта ірляндцам: «Я ня змог бы з задавальненьнем жыць сярод іншага народа» і «Нябёсы — гэта Оксфард, перанесены ў цэнтар Каўнці Даўн»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Клайв Стэйплз Льюіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Хронікі Нарніі Клайва Стэйплза Льюіса
Пляменьнік чарадзея
(1955)
Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа
(1950)
Конь і ягоны хлопчык
(1954)
Прынц Касьпіян
(1951)
Заваёўнік зары, або Плаваньне на край сусьвету (1952) Срэбраны фатэль
(1953)
Апошняя бітва
(1956)
Пэрсанажы Аслан · Пітэр · Сьюзэн · Эдмунд · Люсі · Юстас · Джыл · Дыгары · Польлі · Касьпіян · Рыліян · Шаста · Белая Вядзьмарка · Міраз · Хмур
Сьвет Нарнія · Насельнікі Нарніі · Дзяржава Нарнія · Арляндыя · Тархістан · Самотныя Астравы · Тэльмар · Кэр-Параваль · Бяруна · Анвард · Чарн · Лес-між-сьветамі · Паграхан · Раўніна Ліхтарнага слупа
Прадметы Пярсьцёнкі · Адзежная шафа · Ліхтарны слуп · Рог Сьюзэн
Фільмы Walden Media Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (2005) · Прынц Касьпіян (2008) · Заваёўнік Зары (2010)
Сэрыял Бі-бі-сі Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (1988) · Прынц Касьпіян і Плаваньне на «Заваёўніку Зары» (1989) · Срэбраны фатэль (1990)
Іншыя экранізацыі Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (1967) · м/ф «Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа»
Кампутарныя гульні The Chronicles of Narnia: The Lion, the Witch and the Wardrobe · The Chronicles of Narnia: Prince Caspian · The Chronicles of Narnia: The Voyage of the Dawn Treader