Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Яна (Тарту)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
царква
Царква Сьвятога Яна
Jaani kirik
КраінаЭстонія
ГорадТарту
Каардынаты58°22′57″ пн. ш. 26°43′11″ у. д.HGЯO
Канфэсіялютэранства
Тып будынкацарква
Архітэктурны стыльцагляная готыка
Дата заснаваньняXIV стагодзьдзе
Статусархітэктурны помнік[d][1]
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Царква Сьвятога Яна на мапе Эстоніі
Царква Сьвятога Яна
Царква Сьвятога Яна
Царква Сьвятога Яна
Царква Сьвятога Яна на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Яна (па-эстонску: Jaani kirik) — лютэранская царква ў Тарту, Эстонія. Адзін зь яскравых прыкладаў цаглянай готыкі ў Паўночнай Эўропе. У царкве захаваліся больш за 1 000 унікальных для эўрапейскага мастацтва тэракотавых фігураў.

Археалягічныя раскопкі паказваюць, што на месцы царквы Сьвятога Яна існавала ў XII стагодзьдзі драўляная царква. Сучасная царква была заснаваная ў XIV стагодзьдзі і спачатку была каталіцкай. Будынак моцна пацярпеў падчас Лівонскай і Вялікай Паўночнай войнаў, пасьля чаго неаднаразова рэстаўраваўся і дабудоўваўся цягам XVIII—пачатку XX стагодзьдзяў. У хадзе Другой сусьветнай вайны царква згарэла падчас бамбаваньня Тарту 26 жніўня 1944 году. Рэстаўрацыю пачалі праводзіць толькі ў 1989 годзе і ўрачыста адкрылі адбудаваную царкву 29 чэрвеня 2005 году.

Царква Сьвятога Яна зьяўляецца крайнім паўночна-ўсходнім пунктам Эўрапейскага шляху цаглянай готыкі.

Kaur Alttoa: Die Johanniskirche in Tartu/Dorpat. Tallinn 1994 (ням.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Johanniskirche (Tartu)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў