Перайсьці да зьместу

Кохтла-Ярвэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кохтла-Ярвэ
эст. Kohtla-Järve
Кохтла-Ярвэ
Герб Кохтла-Ярвэ Сьцяг Кохтла-Ярвэ
Дата заснаваньня: 1924
Горад з: 1946
Краіна: Эстонія
Павет: Іда-Вірумаа
Мэр: Яўген Салаўёў
Плошча: 54,02 км²
Насельніцтва
колькасьць: 37 965 чал. (2012)[1]
шчыльнасьць: 702,8 чал./км² (2012)
нацыянальны склад: расейцы — 80%
эстонцы — 15%
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +372-33
Паштовыя індэксы: 30323
30324
30325
30326
Геаграфічныя каардынаты: 59°24′0″ пн. ш. 27°17′0″ у. д. / 59.4° пн. ш. 27.28333° у. д. / 59.4; 27.28333Каардынаты: 59°24′0″ пн. ш. 27°17′0″ у. д. / 59.4° пн. ш. 27.28333° у. д. / 59.4; 27.28333
Кохтла-Ярвэ на мапе Эстоніі
Кохтла-Ярвэ
Кохтла-Ярвэ
Кохтла-Ярвэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.kohtla-jarve.ee

Ко́хтла-Я́рвэ (па-эстонску: Kohtla-Järve) — места на паўночным усходзе Эстоніі, у павеце Іда-Вірумаа. Транспартны вузел на шашы ТалінНарваПецярбург (Расея) і станцыя на чыгунцы Талін — Нарва. Пятае па плошчы і па колькасьці насельніцтва места Эстоніі.

Адміністрацыйныя раёны Кохтла-Ярвэ: 1-Ярвэ, 2-Ахтмэ, 3-Ору, 4-Сомпа, 5-Кукрузэ, 6-Війвікона (з Сыргалай)

Кохтла-Ярвэ знаходзіцца на паўночным усходзе Эстоніі, у павеце Іда-Вірумаа. Складаецца з 5 асобных раёнаў (эст. linnaosad):

  • Ярвэ
  • Ахтмэ
  • Ору
  • Сомпа
  • Кукрузэ

Пляніроўка места вельмі своеасаблівая. Ягоныя раёны раскіданыя па вялікай тэрыторыі, і хоць насельніцтва места меней за 40 тыс. чалавек, аднак адлегласьць між раёнамі Ярвэ і Ору складае каля 20 км.

Рэшткі замку ў Ярвэ

Першыя згадкі пра паселішча на тэрыторыі сучаснага Кохтла-Ярвэ адносяцца да 1241 року. На той час гэта была вёска Ярвэ (Jeruius), згаданая ў Дацкай пазямельнай кнізе. Тамсама згаданая і вёска Кукрузэ (Kukarus) — цяпер гэта адзін з раёнаў Кохтла-Ярвэ. Яшчэ адно паселішча на месцы сучаснага раёну Сомпа згаданае ў 1420 року (Soenpe).

Мясцовыя жыхары даўно ведалі пра вялізныя паклады гаручых лупнякоў у ваколіцах, аднак не выкарыстоўвалі іх у практычных мэтах. Толькі на пачатку XX стагодзьдзя былі праведзеныя дасьледаваньні, якія паказалі, што лупнякі могуць выкарыстоўвацца як у якасьці паліва, так і сыравіны для хімічнай прамысловасьці. У 1919 ужо ў незалежнай Эстоніі было створанае аб’яднаньне «Дзяржаўная лупняковая прамысловасьць» і распачалася здабыча лупнякоў як шахтавым, так і адкрытым спосабам. У 1924 непадалёк ад чыгуначнае станцыі Кохтла быў пабудаваны завод па вытворчасьці лупняковае алівы, а побач пачаў расьці рабочы пасёлак, які атрымаў назву Кохтла-Ярвэ. У сярэдзіне 30-х ён складаўся зь некалькіх рабочых кварталаў — Кява, Вахекюля, Паванду.

У Другую сусьветную вайну немцы разглядалі гэты рэгіён як істотную крыніцу паліва, аднак поўнамаштабную распрацоўку распачаць не пасьпелі.

Па вайне здабыча лупнякоў усё болей павялічвалася дзеля патрэбаў савецкай прамысловасьці. 15 чэрвеня 1946 рабочы пасёлак Кохтла-Ярвэ атрымаў статус места і цягам наступных дваццаці рокаў улучыў у свае межы суседнія пасёлкі і гарады: Кохтлу і Кукрузэ ў 1949; Йыхві, Ахтмэ і Сомпу ў 1960; Ківіылі, Ору, Пюсьсі і Війвікону ў 1964. Да 1980 року колькасьць насельніцтва дасягнула 90 000 чалавек у асноўным за кошт працоўных, якія прыбывалі з розных куткоў СССР.

Па развале Саюзу Йыхві, Ківіылі і Пюсі былі вылучаныя са складу Кохтлы-Ярвэ ў асобныя месты, а Кохтла атрымала статус пасёлку. Значна зьменшылася здабыча і перапрацоўку лупняку, як сьлед вялікая колькасьць жыхароў зьехала на працаўладкаваньне ў Талін або Расею.

Па стане на 2012 рок у месьце пражывае 37 965 чалавек[1]. Найбуйнейшыя часткі Кохтлы-Ярвэ — Ярвэ (каля 22,3 тыс. чал. у 2010) і Ахтмэ (прыкладна 18,8 тыс.).

Прыкладна 14 700 чалавек — пэнсіянэры. Прыкладна чатыры пятыя — расейцы або расейскамоўныя жыхары, пятая частка — эстонцы, астатнюю дзель складаюць каля чатырох дзясяткаў нацыянальнасьцяў[2].

Дзейнічаюць 6 сярэдніх і 8 базавых школаў, 3 прафэсійна-тэхнічныя вучэльні, Вірумааскі коледж Талінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту. Інстытут лупнякоў Талінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Возера ў парку
Возера ў парку
  1. ^ а б Eesti statistika 2012 (эст.)
  2. ^ Kohtla-Järve linna arengukava 2007-2016 (эст.) (PDF). Kohtla-Järve city council (2006). Праверана 1 чэрвеня 2011 г.
  3. ^ Sõpruslinnad (эст.). Kohtla-Järve linn. Праверана 26 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]