Надзея Баранавіцкі раён
Надзея | |
Горад | Гарадзішча, Беларусь |
---|---|
Стадыён | ДЮСШ |
Чэмпіянат | Другая ліга |
· 2022 | 8 месца (Берасьцейскі дывізіён) |
«Надзея» — беларускі футбольны клюб з Баранавіцкага раёну. Хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне ДЮСШ у Гарадзішчы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да стварэньня клюбу на стадыёне ў Гарадзішчы некалькі сэзонаў у Другой лізе правёў клюб «Колас-Мэліяратар-Дружба». У 2016 годзе ён адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі і быў расфармаваны. У 2017 годзе Баранавіцкі раён у чэмпіянаце вобласьці прадстаўляў клюб «Жамчужны», але апасьля ўдзелу ў абласным чэмпіянаце ён ня браў.
Клюб «Надзея» быў закладзены ў 2017 годзе пад першапачатковай назвай «Баранавіцкі раён» і спачатку каманда брала ўдзел ў розыгрышах чэмпіянату Берасьцейскае вобласьці. Гэтак у першынстве Берасьцейскае вобласьці ў 2018 годзе дружына спынілася на апошнім 6 месцы ў розыгрышы зоны «Ўсход». Адзіная перамога ў тым сэзоне была здабытая клюбам не на пляцоўкі, то бок баранавіцкаму клюбу была прысуджаная тэхнічная перамога 3:0 над альшанскім клюбам «Новая Прыпяць». Сэзон 2019 году клюб прапусьціў, але ўжо 2020 годзе зноўку вярнуўся ў абласное першынство пад новай назвай «Надзея». Гэтым разам клюб фактычна атрымліваў перамогі амаль у кожным другім хатнім матчы, разграміўшы «Янаў», «Палесьсе» і «Эўраэкспарт», але ў гасьцявых сустрэчах «Надзея» ня здолела зарабіць аніводнага пункту, у выніку апусьціўшыся на апошні 10 радок. Пасьля аб’яднаньня абласных чэмпіянатаў з Другой лігай «Надзея» была накіраваная ў Берасьцейскі дывізіён у зону «Ўсход». Клюб скончыў розыгрыш на 4 месьце ў сваёй падгрупе і двойчы дзякуючы тэхнічнай перамозе над кобрынскім «Атлянтам» заняў выніковы 7 радок у сваім дывізіёне. У 2022 годзе шлях «Надзеі» быў падобны на папярэдні. Гэтак каманда зноўку заняла чацьверты радок у сваёй зоне, але да апошняга мела магчымасьць пераўзыйсьці «Лунінец» і заняць 3 месца, якое б гарантавала ўдзел у абласным плэй-оф. Тым ня менш, у апошняй сустрэчы першага этапу гульцы «Надзеі» саступілі пінскаму «Стэнлесу» зь лікам 10:1[1]. У матчы за 7 месца паводле вынікаў дывізіёну клюб з Баранавіцкага раёну саступіў «Дарагічыну» ў сэрыі пэнальці.
У розыгрышы Кубка Беларусі 2023—2024 гадоў клюб упершыню ў гісторыі здолеў перакрочыць праз першы раўнд, дамогшыся перамогі над «Дарагічнам» у сэрыі пэнальці, але ў наступным раўндзе быў спынены «Новай Прыпяцьцю» як і годам раней.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2021 | Другая — Берасьцейскі (усход) | 4 | 14 | 6 | 1 | 7 | 31–36 | 19 | 1/128 |
Другая — за 7 месца | 7 | 2 | 2 | 0 | 0 | 6–0 | |||
2022 | Другая — Берасьцейскі (усход) | 4 | 12 | 6 | 1 | 5 | 22–29 | 19 | 1/128 |
Другая — за 7 месца | 8 | 2 | 1 | 0 | 1 | 4–4 | |||
2023 | Другая — Берасьцейскі (усход) | 1/64 |
Галоўныя трэнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігар Астапчык (да 2021)
- Аляксандар Варанец (з 2021)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Двузначное завершение первого этапа в Пинске». Першы Пінскі (рас.).