Сяргей Лынько
| Сяргей Лынько | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 кастрычніка 1989[1] (37 гадоў) | |
| Рост | 173 см[3] | |
| Вага | 78 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2008 | Дарыда | |
| 2012—2017 | Іслач | 112 (13) |
| 2016 | → Тарпэда Менск | 25 (1) |
| 2018—2019 | Тарпэда Менск | 36 (1) |
| 2019 | Ерэван | 5 (0) |
| 2020 | Крумкачы | 17 (1) |
| 2021—2022 | Дынама Берасьце | 47 (2) |
| 2023 | Маладэчна-2018 | 9 (0) |
| 2023—2025 | Крумкачы | 22 (16) |
Сяргей Лынько (нарадзіўся 16 кастрычніка 1989 году) — беларускі футбаліст, нападнік менскіх «Крумкачоў».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскага «Тарпэда». У 2007 годзе выступаў за дубль «Дарыды». Пазьней далучыўся да клюбу «Іслач», які выступаў на першынстве Менскага раёну. У 2012 годзе «Іслач» заявілася ў Другую лігу, і Сяргей прайшоў у ім шлях да Найвышэйшай лігі. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая здабыла бронзавыя мэдалі Кубка Рэгіёнаў УЭФА. Пасьля выхаду «Іслачы» ў Найвышэйшую лігу ў сакавіку 2016 годзе быў аддадзены ў арэнду ў менскае «Тарпэда»[4]. У складзе «Тарпэда» Лынько пачаў выступаць на пазыцыі правага абаронцы ды быў капітанам каманды. Паводле вынікаў сэзону 2016 году быў прызнаны найлепшым гульцом аўтазаводцаў.
У студзені 2017 году, вярнуўшыся з арэнды, падпісаў новы кантракт зь «Іслаччу»[5][6]. 1 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Тарпэда-БелАЗ» (1:2). Пазьней пачаў пераважна гуляць за дубль, у галоўнай камандзе толькі часам выходзіў на замену. У кастрычніку 2017 году не гуляў з-за траўмы. У студзені 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом «Тарпэда»[8]. Адразу стаў капітанам каманды і гульцом асноўнага складу. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з тарпэдаўцамі[9].
У ліпені 2019 году, калі ў клюба пачаліся фінансавыя праблемы, разам зь іншымі гульцамі першага складу скасаваў кантракт, аднак застаўся ў камандзе і згуляў у двух ейных апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецку» і 3 жніўня супраць БАТЭ), у якіх «Тарпэда» было прадстаўленае пераважна футбалістамі моладзевага складу. Пазьней жа «Тарпэда» абвесьціла аб зьняцьці з чэмпіянату, і Лынько застаўся без каманды. У жніўні 2019 году ўзмоцніў склад армянскага клюбу «Ерэван»[10], дзе гуляў да канца году. У пачатку 2020 году трэнаваўся з чысьцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[11]. Пачынаў сэзон у стартавым складзе, выкарыстоўваўся ў якасьці абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, пасьля радзей зьяўляўся на полі. У студзені 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама», зь якім у лютым падпісаў пагадненьне[12]. У сэзоне 2021 году чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[13].
У сакавіку 2023 году стаў гульцом «Маладэчна»[14]. Пакінуў клюб у ліпені 2023 году[15] і неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў»[16].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
| Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sergey Lynko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1757-anketa-krumkacha-syargej-lynko
- 1 2 https://www.teams.by/-/player-2326/
- ↑ «Ислочь» отдала Лынько в аренду минскому «Торпедо» (рас.)
- ↑ Сергей Лынько вернулся в «Ислочь» (рас.)
- ↑ Лынько вернулся в «Ислочь»
- ↑ Сергей Лынько покинул "Ислочь"
- ↑ Сергей Лынько перешел в минское «Торпедо» (рас.)
- ↑ Минское "Торпедо" продлило контракт с Лынько
- ↑ Сергей Лынько трудоустроился в Армении
- ↑ Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей"
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании Лынько
- ↑ Брестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами
- ↑ Ясюкевич и Лынько стали игроками "Молодечно-2018" (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
- ↑ Владислав Ясюкевич и Сергей Лынько покинули "Молодечно-2018" (рас.) Праверана 2023-07-07 г.
- ↑ Экс-игрок брестского "Динамо" Лынько вернулся в "Крумкачы" (рас.) Праверана 2023-07-28 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дарыда» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Ерэван»
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Беларускія футбалісты