Тарпэда Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тарпэда-МАЗ Менск»)
Тарпэда Менск
Тарпэда.png
Поўная назва Футбольны клюб «Тарпэда Менск»
Заснаваны 1947
Горад Менск, Беларусь
Стадыён Тарпэда
Умяшчальнасьць: 5200
Чэмпіянат Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
 · 2018 Найвышэйшая ліга, 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Тарпэда» — беларускі футбольны клюб з гораду Менску, заснаваны ў 1947 годзе. Пасьля першага кола сэзону 2019 году адмовіўся ад удзелу ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны 26 жніўня 1947 году[1]. У савецкія часы клюб гуляў у чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 году «Тарпэда» ўдзельнічала ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы посьпех клюб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацьвертае месца. У 2005 годзе клюб з-за фінансавых цяжкасьцяў перайшоў у другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасьля гэтага «Тарпэда» спыніла сваё існаваньне. База клюбу была перададзена новаму клюбу, які ўтварыўся на аснове менскай «Зьмены» — ФК «Менск».

У 2007 годзе клюб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянат Менску (чацьверты ўзровень беларускіх ліг).

У лютым 2014 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[2]. У красавіку 2014 году «Тарпэда» папоўніла склад удзельнікаў другой лігі[3]. У 2015 годзе каманда заняла трэцяе месца ў другой лізе і атрымала права на ўдзел у першай лізе ў 2016 годзе. Перад сэзонам 2018 году Беларуская фэдэрацыя футболу адмовілася разглядаць дакумэнты клюбу «Крумкачы» на атрыманьне ліцэнзіі на ўдзел у найвышэйшай лізе, у выніку іх месца заняло «Тарпэда», якое заняла трэцяе месца ў першай лізе ў сэзоне 2017 году[4]. Пасьля першага кола сэзону 2019 году каманда адмовілася ад далейшага ўдзелу ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, ва ўсіх астатніх матчах камандзе былі залічаныя тэхнічныя паразы[5].

Афіцыйны гімн клюбу напісаны гуртом «Чырвоным па Белым (ЧпБ)»[6].

Папярэднія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1947—1998: «Тарпэда»
  • 1999—2002: «Тарпэда-МАЗ»
  • 2003—2005: «Тарпэда-СКА»
  • з 2007: «Тарпэда»

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка выступленьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 10 15 5 3 7 15–17 13 Чвэрцьфінал
1992—1993 Першая (Д1) 9 32 10 10 12 29–33 30 1/16 фіналу
1993—1994 Першая (Д1) 6 30 9 15 6 18–18 33 Чвэрцьфінал
1994—1995 Першая (Д1) 6 30 11 10 9 36–29 32 1/8 фіналу
1995 Першая (Д1) 9 15 5 3 7 12–27 18 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 12 30 7 8 15 32–53 29 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 8 30 12 6 12 45–43 42 1/8 фіналу
1998 Найвышэйшая (Д1) 7 28 12 8 8 44–22 44 Паўфінал Зьмена назваў ліг
1999 Найвышэйшая (Д1) 10 30 10 5 15 31–47 35 Фіналіст
2000 Найвышэйшая (Д1) 8 30 13 10 7 45–28 49 1/8 фіналу
2001 Найвышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–32 37 1/8 фіналу
2002 Найвышэйшая (Д1) 4 26 15 6 5 30–16 51 1/8 фіналу
2003 Найвышэйшая (Д1) 4 30 19 7 4 54–20 64 1/16 фіналу
2004 Найвышэйшая (Д1) 6 30 13 7 10 37–31 46 1/8 фіналу Адмова й пераход у другую лігу
2005 Другая (Д3) 1 26 22 4 0 75–9 70 1/32 фіналу Green Arrow Up Darker.svg Выхад у першую лігу
2006 Клюб спыніў існаваньне
2007 Чэмпіянат Менску (Д4) 5 20 8 3 9 37–42 27
2008 Чэмпіянат Менску (Д4) 5 14 4 3 7 19–33 15
2009 Чэмпіянат Менску (Д4) 3 1/32 фіналу
2010 Чэмпіянат Менску (Д4) 4 18 10 2 6 35–17 32 1/32 фіналу
2011 Чэмпіянат Менску (Д4) 1
2012 Чэмпіянат Менску (Д4) 3 14 7 2 5 25–20 23
2013 Чэмпіянат Менску (Д4) 9 22 7 4 11 36–38 25
2014 Другая — Б (Д3) 12 24 8 7 9 32–30 31 1/64 фіналу
2015 Другая — Б (Д3) 3 26 15 6 5 44–20 51 1/32 фіналу Green Arrow Up Darker.svg Выхад у першую лігу
2016 Першая (Д2) 9 26 9 6 11 35–36 33 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 3 30 17 6 7 60–29 57 1/16 фіналу
2018 Найвышэйшая (Д1) 14 30 6 6 18 20–41 24 1/8 фіналу
2019 Найвышэйшая (Д1) 16 30 1 3 26 4–63 6 1/8 фіналу

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]