Сіянь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сіянь
кіт. 西安
Cross - panoramio - monicker (1).jpg
Першыя згадкі: 1046 да н. э.
Былая назва: Фэнхао (да 206 да н. э.), Чанань (да 581 г.), Дасін (да 618 г.), Чанань (да 1270 г.), Фэньюань (да 1369 г.)
Краіна: Кітай
Правінцыя: Шэньсі
Мэр: Шангуан Цзыкінь
Плошча: 10 096,81 км² [1]
Вышыня: 405 м н. у. м.
Унутраны падзел: 10 гарадзкіх раёнаў, 3 паветы
Насельніцтва (2015)
колькасьць: Green Arrow Up Darker.svg 8 705 600 чал.[1]
шчыльнасьць: 862,21 чал./км²
Часавы пас: UTC+8
Тэлефонны код: +86 029
Паштовыя індэксы: 710000—710090
Нумарны знак: 陕A
Геаграфічныя каардынаты: 34°16′12″ пн. ш. 108°54′00″ у. д. / 34.27° пн. ш. 108.9° у. д. / 34.27; 108.9Каардынаты: 34°16′12″ пн. ш. 108°54′00″ у. д. / 34.27° пн. ш. 108.9° у. д. / 34.27; 108.9
Сіянь на мапе Кітаю
Сіянь
Сіянь
Сіянь
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://xa.gov.cn/

Сія́нь (Сіянь — «заходні мір») — горад у сярэдзінным Кітаі.

Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Шэньсі. Уваходзіць у пяцёрку найбольш старажытных местаў у сьвеце[2]. Зьяўляецца асяродкам абароннай, касьмічнай, машынабудаўнічай і тэкстыльнай прамысловасьці. У горадзе месьціцца грабніца першага кітайскага імпэратара Цынь Шыхуандзі, які валадарыў у 221—207 гадах да н. э. За 40 км на ўсход ад цэнтру гораду знаходзіцца яго Тэракотавае войска. Таксама падарожнікаў прыцягваюць Гістарычны музэй, трохярусныя вежы Чжунлоў і Гулоў, пагады Даяньта і Сяаяньта[3]

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2015 год сукупны ўнутраны прадукт (СУП) Сіяню вырас на 8,2% да 580,12 млрд юаняў ($93,141 млрд). Звыш паловы СУП (59,55%) склала сфэра паслугаў. 36,65% СУП прыпала на прамысловую вытворчасьць і будаўніцтва. 3,8% СУП вырабілі пры здабычы і першаснай перапрацоўцы сыравіны, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы. СУП на душу насельніцтва вырас да 66 938 юаняў ($10 747). За 2015 вытворчасьць транспартных сродкаў у Сіяні скарацілася да 341,4 тыс, зь іх 240 тыс. аўтамабіляў. Збор зерня і гародніны вырас да 3,328 млн тонаў. Наўпроставыя замежныя ўкладаньні павялічыліся да $4,008 млрд. Замежны гандаль вырас да $176,169 млрд (189% ад СУП). Пагатоў станоўчае сальда павялічылася да больш як $12 млрд. За год Сіянь наведалі звыш 136 млн падарожнікаў (15,6 падарожнікаў на жыхара), у выніку чаго выручка ад турызму перавысіла 107 млрд юаняў ($17,3 млрд; 18% СУП)[1].

Вытворчасьць электраэнэргіі за 2015 год склала 15,7 млрд кіляват-гадзіна. Асноўныя таварамі, якія выраблялі і перапрацоўвалі ў Сіяні цягам 2015 году былі:

  • цэмэнт (3,307 млн тонаў, -20%), напоі (2,694 млн тонаў, +31%), корм для жывёлы (1,204 млн тонаў, +2%), малочныя вырабы (1,07 млн тонаў, -4%), нафтаперапрацоўка (282 тыс. тонаў, -81%), папера (122 тыс. тонаў, +9%), мыйныя сродкі (90,7 тыс. тонаў, -22%) і крышталічны крэмн (3412 тоны, +7%);
  • электронныя дэталі (223 млн, -10%), інтэгральныя схемы (709 тыс., +188%), самаходы (341 тыс., -9%), у тым ліку аўтамабілі (240 тыс., -10%), газавыя кампрэсары (292 тыс., -29%) і высакавольтныя разьмеркавальнікі (19 037, -23%),
  • бэтон (29,4 млн м³, +6%), электрычны кабэль (26 тыс. км, +41%), трансфарматары (135,8 млн кілявольт-ампэр, -8%), электрарухавікі зьменнага току (6710 кіляват, -15%);

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2015 год насельніцтва Сіяню вырасла да 8,706 млн жыхароў, зь іх 6,357 млн (73%) месьцічаў. Мужчыны складалі 51,3% насельніцтва. Занятасьць працоўнай дзейнасьцю ахоплівала 5,28 млн (60,7%) жыхароў[1].

Перавозкі і сувязь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2015 год працягласьць аўтадарог у Сіяні павялічылася да 12 805 км, зь іх 532 км (4,2%) склалі аўтамагістралі. Пагатоў лік самаходаў ва ўласнасьці насельніцтва вырас да 2,394 млн (1 самаход на 3,64 жыхароў). Грамадзкі транспарт налічваў 7781 транспартны сродак (1119 жыхароў на адзінку грамадзкага транспарту). Лік сотавых абанэнтаў (17,7 млн) больш як удвая перавышаў колькасьць насельніцтва. Зь іх 6,658 млн (76% насельніцтва) карысталіся сотавай сувязьзю 4-га пакаленьня з хуткасным доступам да Сеціва[1].

У прадмесьці знаходзіцца міжнародны аэрапорт. З 2010 году дзейнічае высакахуткасная чыгунка і 5 чыгуначных вакзалаў. З 2011 году працуе Сіянскі мэтрапалітэн.

Асьвета і ахова здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На канец 2015 году ўнівэрсытэтах Сіяню навучаліся 848 тыс. студэнтаў (9,7% насельніцтва). Пагатоў у сярэдніх школах было 566 тыс. вучняў, у пачатковых — 414 тыс. Агулам налічвалася 63 унівэрсытэты і каледжы. Сярод 5802 установаў аховы здароўя было 295 шпіталёў і 100 лякарняў. Лекары складалі 26,6 тыс. (33%) з 81,5 тыс. работнікаў аховы здароўя (1% насельніцтва). Забруджанасьць паветра дыяксыдамі азоту і серы дасягала шкоднага ўзроўню 114 дзён за год (31% часу)[1].

Адпачынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 лістапада 2017 году ў Сіяні адчынілі Вялікі тэатар правінцыі Шэньсі. 5-павярховы будынак плошчай 52 тыс. м² зьмяшчаў опэрную залю на 1902 месцы і тэатральную залю на 526 месцаў[4].

На поўначы гораду месьціцца падземны музэй «Маўзалей Ханьянлін» на месцы грабніцаў дынастыі Заходняя Хань (206 г. да н. э. — 24). Займае каля 20 км², дзе месьцяцца каля 10 000 пахаваньняў, 190 зь якіх адчынілі для наведваньня[5].

Веравызнаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2017 год найбольшае пашырэньне ў Сіяні мелі школы даасізму. Ім належаў храм гарадзкога бога, перабудаваны на пачатку 2010-х гадоў, і храм Канфуцыя. 2-е месца займалі храмы школ будызму, якія паходзілі з уласна Кітаю, а таксама з Тыбэту.

У 635 годзе па Вялікім шаўковым шляху ў Сіянь прыбыў першы хрысьціянскі прапаведнік Алобэнь, які меў асырыйскае паходжаньне. У 781 годзе ў месьце ўсталявалі Нестарыянскую стэлу з вапняку вышынёй каля 3 мэтраў, на якой па-кітайску і па-сырыйску напісалі пра хрысьціянскія прыходы ў некалькіх местах на поўначы Кітаю. У 1892 годзе ангельцы заснавалі баптысцкую місію. 11 красавіка 1946 году стварылі каталіцкую архіяпархію Сіяню, якая з 12 красавіка 1911 году дзейнічала ў якасьці вікарыяту.

У 651 г. імпэратар Гаоцзун дазволіў спавядаць іслам у Сіяні, які стаў першым местам у Кітаі, куды пранікла гэтае веравызнаньне. На 2017 год налічвалася 7 мячэтаў і каля 50 тыс. мусульманаў.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат у горадзе ўмераны мусонны. Сярэднегадавая тэмпэратура складае +13,7°C, колькасьць ападкаў — 507,7 мм[3].

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2015 год Сіянь улучаў 10 гарадзкіх раёнаў і 3 паветы.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы нэаліту мясцовасьць засяллі земляробчыя плямёны культуры Яншао. Пры раскопках вёсцы Баньпо, што ў межах Сіяню, знайшлі тагачаснае жытло з гліны на драўляным каркасе з ачагом пасярод. Унутры знайшлі каменныя і касьцяныя прылады працы. У Старажытнасьці места было сталіцай дзяржавы для 13 дынастыяў цягам 1-га тысячагодзьдзя да н. э. і да 906 году, у тым ліку для дынастыяў Хань і Тан. Таксама зьяўлялася месцам прызначэньня гандлёвых караванаў, якія ішлі па Вялікім шоўкавым шляху.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Чжан, Мінвэй. Статыстычны штогоднік Сіяню 2016 году(кіт.) // Статыстычнае бюро Сіяню, 2016 г. Архіўная копія ад сакавік 2016 г. Праверана 19 лістапада 2017 г.
  2. ^ Яўген Пясецкі. Усе фарбы Кітая // Зьвязда : газэта. — 13 чэрвеня 2012. — № 111 (27226). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б Сіянь // Міжнароднае радыё Кітаю, 30 траўня 2011 г. Праверана 21 лістапада 2017 г.
  4. ^ Вялікі тэатр адкрыўся ў Сіяні // Газэта «Зьвязда», 6 лістапада 2017 г. Праверана 21 лістапада 2017 г.
  5. ^ Музэй «Маўзалей Ханьянлін» (г. Сіянь) // Міжнароднае радыё Кітаю, 18 траўня 2011 г. Праверана 21 лістапада 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сіяньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў