Вялікі шаўковы шлях

Вялі́кі шаўко́вы шлях (тэрмін уведзены нямецкім географам Рыхтгофэнам у 1877; па-кітайску: 絲綢之路, па-ўзбэцку: Буюк Ипак Йўли, па-казаску: Жібек Жолы, па-пэрсыдзку: جاده ابریشم, па-арабску: طريق الحرير, гіндзі: रेशम मार्ग) — у старажытнасьці і сярэднявеччы караванная дарога з Кітаю ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі. Адкрыты ў II стагодзьдзі да н. э. Вёў з Сыяню праз Ланьчжоў у Дуньхуань, дзе падвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, перасякала Памір і йшла ў Фэргану і казаскія стэпы, паўднёвая — паўз возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан празь Яркенд і паўднёвы Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Ўсход.
Узьнік па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. У якасьці тавара для абмену прадстаўлены шоўк, фарфор, іншая кітайская прадукцыя. Адыграў значную ролю ў разьвіцьці эканамічных і культурных сувязей народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі і Кітая.
- Гандлёвыя шляхі
- Шоўк
- Гісторыя Цэнтральнай Азіі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Казахстане
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Кітаі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Таджыкістане
- Гістарычныя дарогі і шляхі
- Дарогі Азіі
- Сярэднявечная Азія
- Гісторыя імпэрскага Кітаю
- Старажытны Аўганістан
- Старажытны Ірак
- Старажытны Пакістан
- Дынастыя Хань
- Гісторыя Пэрсіі
- Замежная палітыка Старажытнага Рыму
- Гісторыя Харасану
- Антычныя міжнародныя стасункі