Перайсьці да зьместу

Ампэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ампэ́р (абазначэньне: А) — асноўная адзінка вымярэньня сілы электрычнага току ў СІ.

Паводле сучаснага азначэньня, 1 ампэр — электрычны ток, пры якім зарад у адзін Кулён праходзіць праз пэўную кропку за у сэкунду. Такім чынам, Ампэр выражаецца праз фундамэнтальную фізычныю канстанту — адзінку электрычнага зарада[1]. Гэтае азначэнне прынята ў 2018 годзе Генэральнай канфэрэнцыяй па вагах і вымярэньнях і ўступіла ў сілу 20 мая 2019[2].

Дагэтуль выкарыстоўвалася азначэньне было заснавана на экспэрымэнце, праведзеным францускім фізыкам Андрэ Мары Ампэрам у 1820-я: Ампэр роўны сіле такога электрычнага току, які, пры праходжаньні па двух прамых паралельных правадніках бясконцай даўжыні і нязначнага папярочнага сечыва, якія знаходзяцца на адлегласьці 1 м адзін ад аднаго ў вакуўме, ствараў бы паміж гэтымі праваднікамі сілу, роўную 2×10−7 ньютанаў на мэтар даўжыні. У сьвеце не існуе праваднікоў бясконцай даўжыні, якія б знаходзіліся ў вакууме, таму этае азначэньне немагчыма раэлізаваць на практыцы, хоць і можна наблізіцца да яго ў лябараторных умовах[1].

Ампэр атрымаў сваю назву ў гонар францускага фізыка Андрэ Ампэра.

Кратныя і дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Найменьні кратных і дзельных адінак утвараюць дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ампэр»:

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 А дэкаампэрдаАdaА 10-1 А дэцыампэрдА
102 А гэктаампэргА 10-2 А сантыампэрсА
103 А кіляампэркА 10-3 А міліампэрмА
106 А мэгаампэрМА 10-6 А мікраампэрмкАµА
109 А гігаампэрГА 10-9 А нанаампэрнА
1012 А тэраампэрТА 10-12 А пікаампэрпА
1015 А пэтаампэрПА 10-15 А фэмтаампэрфА
1018 А экзаампэрЭА 10-18 А аттаампэраА
1021 А зэтаампэрЗА 10-21 А зэптаампэрзА
1024 А ётаампэрІА 10-24 А ёктаампэріА
  1. 1 2 Ampere: Introduction (анг.). NIST. Праверана 4 сакавіка 2026 г.
  2. ampere. Encyclopedia Britannica. Праверана 19 чэрвеня 2023 г.