Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міхневіч .
Аляксандар Міхневіч 5-ы амбасадар Беларусі ў Бэльгіі 13 чэрвеня 2016 — 29 ліпеня 2021
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка , Сяргей Румас , Андрэй Кабякоў
Папярэднік Андрэй Яўдачэнка
1-ы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі 12 верасьня 2012 — 13 чэрвеня 2016
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Ігар Петрышэнка
Наступнік Андрэй Яўдачэнка
5-ы амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі 4 жніўня 2006 — 12 верасьня 2012
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч, Сяргей Сідорскі
Папярэднік Аляксей Мажухоў
Наступнік Сяргей Алейнік
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі 23 сакавіка 2000 — 30 кастрычніка 2006
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, Генадзь Навіцкі , Уладзімер Ярмошын ,
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 сьнежня 1953 (71 год)Менск , Беларуская ССР , СССР
Адукацыя Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут (1977), Усесаюзная акадэмія вонкавага гандлю (1986)
Бацька Юры Міхневіч (1925—1998)
Узнагароды
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Алякса́ндар Ю́р’евіч Міхне́віч (нар.1953, Менск, цяпер Беларусь ) — беларускі дыплямат.
Намесьнік (2000—2006) і 1-ы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі (2012—2016), 5-ы амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі (2006—2012) і ў Бэльгіі (2016—2021). Сын міністра культуры Беларускай ССР Юрыя Міхневіча (1977—1988)
Нарадзіўся ў сям'і сакратара Менскага гарадзкога камітэту Камсамолу Беларусі Юрыя Міхневіча . У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут (Расейская СФСР ). У 1977—1978 гадах працаваў інжынэрам вытворча-тэхнічнага аб’яднаньня «Інтэграл » у Менску (Беларуская ССР ), дзе ў 1979—1980 гадах быў намесьнікам сакратара камітэту камсамолу . У 1980—1983 гадах — загаднік аддзелу Менскага гарадзкога камітэту Камуністычнага саюзу моладзі Беларусі . У 1983—1986 гадах — слухач Усесаюзнай акадэміі вонкавагага гандлю . У 1986—1987 гадах выконваў абавязкі закадніка аддзелу кадраў Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных дасьледаваньняў Дзяржпляну БССР , дзе ў 1987—1988 гадах працаваў загаднікам аддзелу патэнтна -ліцэнзійных дасьледаваньняў. З 1988 году быў начальнікам аддзелу вонкаваэканамічных сувязяў Міністэрства лёгкай прамысловасьці БССР .
У 1992—1995 гадах быў начальнікам адпаведнага аддзелу, а затым управы канцэрну «Беллегпрам », дзе ад 15 жніўня 1995 году да 31 сакавіка 2000 году быў 1-м віцэ-прэзыдэнтам[ 1] [ 2] .
23 сакавіка 2000 году прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[ 3] . 4 жніўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі , а таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя па сумяшчальніцтве[ 4] . Толькі 30 кастрычніка 2006 году быў фармальна вызвалены ад пасады намесьніка Міністра[ 5] .
18 сьнежня 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў[ 6] . Са жніўня 2006-га і да верасьня 2012 году — амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтве ў Ірляндыі. Ад 10 верасьня 2012-га па 13 чэрвеня 2016 году быў 1-м намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі .13 чэрвеня 2016 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Бэльгіі. 29 ліпеня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 296 аб вызваленьні Міхневіча з пасады амбасадара Беларусі ў Бэльгіі і па сумяшчальніцтве ў Люксэмбургу ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адначасна Міхневіча вызвалілі з пасады пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Эўразьвязе , Эўрапейскай супольнасьці па атамнай энэргіі і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы [ 7] .
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльгія
Пачатак дыпадносінаў Адкрыцьцё пасольства Амбасадары
Пастаянныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь пры Эўрапейскім Зьвязе
Пастаянныя прадстаўнікі
Пастаянныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы
Пастаянныя прадстаўнікі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі
Пачатак дыпадносінаў Адкрыцьцё амбасады Амбасадары
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Вялікім княстве Люксэмбург
Амбасадары
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ірляндыя
Амбасадары