Перайсьці да зьместу

Андрэй Яўдачэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Андрэй Яўдачэнка
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
30 кастрычніка 2006 — 4 лютага 2011
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы
24 кастрычніка 1999 — 20 ліпеня 2004
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Міхаіл Марыніч (?)
Наступнік Алена Купчына
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся11 сакавіка 1958 (67 гадоў)
Швэрын
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Пашаны

Андрэ́й Алякса́ндравіч Яўдачэ́нка (нар. 11 сакавіка 1958 году ў Швэрыне) — беларускі дыплямат.

Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і дарадцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльґія. 24 кастрычніка 1999 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы[1]; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 году[2].

30 кастрычніка 2006 году быў прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3]. 4 лютага 2011 году адстаўлены з гэтай пасады[4] й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эўрапейскім Зьвязе і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы па сумяшчальніцтве[5]. 3 сьнежня 2013 году атрымаў дадаткова ранг амбасадара ў Вялікім герцагстве Люксэмбург па сумяшчальніцтве[6].

13 чэрвеня 2016 году быў прызначаны Першым намесьнікам міністра замежных справаў[7].

20 ліпеня 2020 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрляндаў[8].

7 сакавіка 2008 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[9].

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 ноября 1999 г. №695 «Аб назначэнні А. А. Еўдачэнкі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа»(недаступная спасылка)  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 июля 2004 г. №334 «Об освобождении А. А. Евдоченко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Венгерской Республике»  (рас.)
  3. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 октября 2006 г. №1433 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб»  (рас.)
  4. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 136 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц»  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 54 «О назначении А. А. Евдоченко»  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. № 545 «О назначении А. А. Евдоченко»  (рас.)
  7. ^ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13.06.2016).
  8. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 285 «Об А. А. Евдоченко» (рас.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
  9. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 марта 2008 г. №351 «Аб узнагароджанні А. А. Еўдачэнкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]