Перайсьці да зьместу

Алена Грыцэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Алена Грыцэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрлянды
14 жніўня 2008 — 2 траўня 2014
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімер Герасімовіч
Наступнік Мікалай Барысевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася21 красавіка 1953 (72 гады)
Менск
Адукацыя

Алена Мікалаеўна Грыцэнка (нар. 21 красавіка 1953 году ў Менску) — беларускі дыплямат.

Скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1975), дзе потым працавала выкладчыкам да 1987 году. У 1988—1993 гадох працавала ў Міністэрстве Адукацыі БССР/Рэспублікі Беларусь. У 1993—1998 гадох працавала на кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2003 гадох працавала ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эгіпет, потым зноў у Міністэрстве замежных справаў.

14 жніўня 2008 году прызначана была Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрлянды, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі[1].

  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — 6 лютага 2006 году[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]