Андранік Тэймуран
| Андранік Тэймуран | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 сакавіка 1983[1][2] (42 гады) | |
| Рост | 180 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2004 | Огаб[d] | |
| 2004—2006 | Абумасьлем[d] | 44 (3) |
| 2006—2008 | Болтан Ўандэрэрз | 20 (2) |
| 2008—2010 | Фулгэм | 10 (0) |
| 2009 | → Барнсьлі | 11 (0) |
| 2010—2011 | Трактар Сазі | 21 (1) |
| 2011—2012 | Эстэглал Тэгеран | 20 (1) |
| 2012—2013 | Аль-Харытыят[d] | 20 (0) |
| 2013—2015 | Эстэглал Тэгеран | 36 (13) |
| 2015 | Трактар Сазі | 13 (3) |
| 2015—2016 | Ум-Саляль[d] | 14 (0) |
| 2016 | Сайпа[d] | 4 (0) |
| 2016—2017 | Машын Сазі[d] | 11 (0) |
| 2017 | Нафт[d] | 10 (0) |
| 2017—2018 | Гастарэш[d] | 20 (0) |
| Зборныя | ||
| 2005—2016 | Іран | 101 (9) |
Андранік Тэймуран (па-пэрсыдзку: آندرانيک تيموريان, па-армянску: Անդրանիկ Թէյմուրեան; нар. 6 сакавіка 1983 году, Тэгеран, Іран) — іранскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Ірану. Мае армянскае паходжаньне, шырока вядомы тым, што быў першым хрысьціянінам-капітанам зборнай Ірану па футболе.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У футбол пачаў гуляць на радзіме. У 2006 годзе быў запрыкмечаны сэлекцыянэрамі ангельскага клюбу «Болтан Ўандэрэрз», зь якім падпісаў кантракт на 2 гады. Свае першыя галы за новы клюб забіў у матчы трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Донкастэр Ровэрз» 6 студзеня 2007 году. Матч скончыўся перамогаў «рысакоў» зь лікам 4:0[3]. 12 чэрвеня 2008 году перайшоў у склад «Фулгэму», у складзе якога зьявіўся толькі ў адным матчы Прэм’ер-Лігі, пасьля чаго зьяхаў у арэнду ў клюб «Барнсьлі». Увосень 2010 году Андранік вярнуўся на радзіму, дзе гуляў у шэрагу мясцовых клюбаў. Сэзон 2012—2013 гадоў правёў у катарскім клюбе «Аль-Харытыят».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірану ў 2005 годзе. На чэмпіянаце сьвету 2006 году Андранік прыкметна гуляў за зборную, чым атрымаў любоў ад прыхільнікаў азіяцкай зборнай. 18 траўня 2014 году ў матчы супраць зборнай Беларусі Андранік атрымаў капітанскую повязь, стаўшы першым хрысьціянінам-капітанам Ірану[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Эстэглал»:
- Уладальнік Кубка Ірану: 2012
«Нафт»:
- Уладальнік Кубка Ірану: 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andranik Teymourian // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ANDRANIK TEYMOURIAN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Doncaster 0–4 Bolton. BBC Sport.
- ^ Andranik Teymoruain, the first christian captain of Iran. ISport.ir
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Soccerway
- Профіль на ESPN
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Тэгеране
- Футбалісты клюбу «Болтан Ўандэрэрз»
- Футбалісты клюбу «Фулгэм» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Барнсьлі»
- Футбалісты клюбу «Трактар Сазі» Тэбрыз
- Футбалісты клюбу «Эстэглал» Тэгеран
- Футбалісты клюбу «Сайпа» Тэгеран
- Футбалісты зборнай Ірану
- Іранцы армянскага паходжаньня
- Іранскія футбалісты