Перайсьці да зьместу

Рэспубліка Сэрбская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сэрбская Рэспубліка»)
Рэспубліка Сэрбская
Република Српска
Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Герб Рэспублікі Сэрбскай
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Моја Република»
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Сэрбскай

Рэспубліка Сэрбская (аранжавым) і акруга Брчко (акруга) (зялёным) на мапе Босьніі і Герцагавіны[а]

Афіцыйная мова Сэрбская, басьнійская і харвацкая[б]
Сталіца Сараева (de jure)[1]
Баня-Лука (de facto)
Найбуйнейшы горад Баня Лука
Форма кіраваньня Парлямэнтарызм
Міларад Додзік
Радаван Вішкавіч
Плошча
 • агульная

24 857 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць

1 326 991 [в][2]
53,3/км²
Валюта Канвэртаваная марка (BAM)
Часавы пас UTC+1 (UTC+2)
Незалежнасьць
Абвешчаная
Прызнаная як
частка Босьніі
і Герцагавіны
9 студзеня 1992

14 сьнежня 1995
Дамэн верхняга ўзроўню .rs.ba
.rs.sr
Тэлефонны код +387
[а]Хоць акруга Брчко фармальна знаходзіцца ў кандамініюме абедзьвюмя дзяржаўнымі ўтварэньнямі, de facto гэта асобная адзінка, паколькі мае такія самыя паўнамоцтвы і знаходзіцца ў сувэрэнітэце ад БіГ.

[б]Канстытуцыя Рэспублікі Сэрбскай пазьбягае назваў моваў, замест гэтага называючы іх «мова сэрбскага народу, мова басьнійскага народу і мова харвацкага народу» (паколькі няма кансэнсусу, адна гэта ці тры асобныя мовы).[3]

[в]За выняткам 48% акругі Брчко.

Рэспубліка Сэрбская (па-сэрбску (кірыліцай): Република Српска, па-сэрбску: Republika Srpska, Аўдыё вымаўляецца  repǔblika sr̩̂pskaː) — дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны, якое было створана паводле Дэйтанскіх пагадненьняў. Фактычная сталіца — Баня Лука, дзе разьмешчаныя парлямэнт і ўрад.

У прынятай 22 лютага 2008 рэзалюцыі парлямэнту Рэспублікі Сэрбскай гаворыцца, што басьнійскія сэрбы могуць выйсьці з складу Босьніі і Герцагавіны, калі большасьць краінаў-сябраў ААН і дзяржаваў Эўразьвязу прызнае незалежнасьць Косава.

На 2021 год дзейнічала «Банялуцкая біржа».

Плошча Рэспублікі Сэрбскай складае 24 857 км². Тэрыторыя яе складаецца зь дзьвюх частак, названых па памежных рэках: Пасавіна на поўначы і Падрыньне на ўсходзе. Дзьве часткі з аднаго боку злучаныя раёнам Брчко, што знаходзіцца пад кіраваньнем ААН (паводле дамоваў у Дэйтане гэты раён падзелены прыкладна пароўну паміж Рэспублікай Сэрбскай (паўночная частка) і Мусульмана-харвацкай фэдэрацыяй).

Вялікая частка рэспублікі ляжыць у межах гістарычнай вобласьці Босьнія, меншая — у Герцагавіне. Мяжа паміж двума дзяржаўнымі ўтварэньнямі(en) ўсталяваная Дэйтанскімі пагадненьнямі і складае 1080 км даўжынёй. Тэрыторыя Рэспублікі Сэрбскай падзеленая на 63 муніцыпалітэты.

9 студзеня 1992 року Нацыянальны сход Рэспублікі Сэрбскай абвясьціў Рэспубліку сэрбскага народу Босьніі і Герцагавіны (сэрб. Republika srpskog naroda Bosne i Hercegovine) тады яшчэ ў складзе Югаславіі[4]. 28 лютага была прынятая канстытуцыя цяпер ужо Сэрбскай рэспублікі Босьніі і Герцагавіны, якая мела ўключаць усе тэрыторыі зь пераважным сэрбскім насельніцтвам, а таксама тэрыторыі, дзе сэрбы сталі меншасьцю з-за этнічных чыстак у часе Другой сусьветнай вайны(en).

7 красавіка 1992 року, пасьля таго, як сталі вядомыя вынікі рэфэрэндуму аб незалежнасьці Босьніі і Герцагавіны, Нацыянальны сход у Баня-Луцы абвясьціў разрыў стасункаў Рэспублікі Сэрбскай з Босьніяй і Герцагавінай[5]. 12 жніўня 1992 назва краіны была зьмененая на Рэспубліка Сэрбская[6].

Унутрыдзяржаўны канфлікт выліўся ў крывавую грамадзянскую вайну, якая доўжылася да восені 1995 року і скончылася дасягненьнем мірнага пагадненьня на вайсковай базе пад Дэйтанам. Адным з пунктаў пагадненьня стала канстытуцыя Босьніі і Герцагавіны, паводле якой Рэспубліка Сэрбская была прызнаная адным з двух галоўных дзяржаўных утварэньняў на тэрыторыі дзяржавы. Кіраўнікі войска Рэспублікі Сэрбскай Радаван Караджыч і Ратка Младзіч былі асуджаныя Гааскім трыбуналам за злачынствы супраць чалавецтва. За час вайны колькасьць сэрбскага насельніцтва павялічылася на 547 741 чалавек за кошт уцекачоў з Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Сэрбскай Краіны, колькасьць іншых нацыяў зьменшылася з-за этнічных чыстак на 569 530 чалавек (ня лічачы тых, што вярнуліся па сканчэньні вайны). Дагэтуль грамадзтва застаецца падзеленым.

Паводле канстытуцыі, Рэспубліка Сэрбская мае ўласнага прэзыдэнта, парлямэнт з 83 дэпутатаў, урад, паліцыю, судовую сыстэму, мытню і пошту. Дзяржаўныя сымбалі — герб, сьцяг (варыянт сэрбскага бяз гербу) і гімн.

Паводле канстытуцыі сталіцай Рэспублікі Сэрбскай ёсьць Сараева, аднак фактычна сталіцай зьяўляецца Баня-Лука, у якой разьмешчаныя ўсе дзяржаўныя ўстановы. Войска было распушчанае ў 2005 року дзеля выкананьня ўмоваў далучэньня Босьніі і Герцагавіны да праграмы НАТО «Партнэрства дзеля міру».

Найстарэйшы ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1975 року, — Баня-Луцкі ўнівэрсытэт. У 1996 заснаваная Нацыянальная акадэмія навук і мастацтваў.

  1. ^ Constitution of the Republika Srpska-Official Web Site of the Office of the High Representative
  2. ^ Preliminary Results of the 2013 Census of Population, Households and Dwellings in Bosnia and Herzegovina (анг.). Agency for Statistics of Bosnia and Herzegovina (5 лістапада 2013).
  3. ^ Decision on Constitutional Amendments in Republika Srpska. Office of the High Representative. Праверана 3 чэрвеня 2010 г.
  4. ^ The Declaration of Proclamation of the Republic of the Serb People of Bosnia and Herzegovina  (сэрб.) // Official Gazette of the Serb People in Bosnia and Herzegovina. — В. 2. — Т. 1. — С. 13–14.
  5. ^ The Decision on Proclamation of the Serbian Republic of Bosnia and Herzegovina  (сэрб.) // Novosti AD. — Бялград: 1992.
  6. ^ The Amendments VII and VIII to the Constitution of the Republika Srpska  (сэрб.) // Official Gazette of the Republika Srpska. — В. 15. — Т. 1. — С. 569.