Канстытуцыя Рэспублікі Сэрбскай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канстытуцыя Рэспублікі Сэрбскай — галоўны закон і праўны акт у сыстэме праўных актаў Рэспублікі Сэрбскай. Канстытуцыя рэгулюе стасункі ў грамадзтве, рэспубліканскую арганізацыю і паўнамоцтвы рэспубліканскіх органаў улады.

Першая Канстытуцыя была прынятая 28 лютага 1992 году. Тады яна звалася Канстытуцыя Сэрбскай Рэспублікі Босьніі і Герцагавіны. Галоўны закон РС быў прыняты ў гады распаду Югаславіі. З моманту прыняцьці Канстытуцыя неаднаразова зьмянялася і дапаўнялася. Галоўным чынам, гэта было зьвязана зь яе рэдакцыяй пасьля Дэйтанскага мірнага пагадненьня і пастановамі Канстытуцыйнага суду Босьніі і Герцагавіны. Таксама Канстытуцыя неаднаразова зьмянялася падчас мандата Высокага прадстаўніка ў БіГ Пэдзі Эшдаўна. Былі агучаны і патрабаваньні прыняцьця новай канстытуцыі.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Структура Канстытуцыі РС складаецца з 12 разьдзелаў і 140 артыкулаў.

  1. Асноўныя палажэньні
  2. Правы і свабоды чалавека
  3. Эканамічны і сацыяльны лад
  4. Правы і абавязкі Рэспублікі
  5. Арганізацыя Рэспублікі
  6. Тэрытарыяльная арганізацыя
  7. Абарона Рэспублікі
  8. Канстытуцыйнасьць і законнасьць
  9. Канстытуцыйны суд
  10. Суды і пракуратура
  11. Зьмена Канстытуцыі
  12. Апошнія палажэньні

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]