Міларад Додзік
Міларад Додзік | |
па-сэрбску: Милорад Додик | |
![]() | |
| |
---|---|
20 лістапада 2020 — 20 ліпеня 2021 | |
Папярэднік | Šefik Džaferović[d] |
Наступнік | Жэлька Комшыч[d] |
20 лістапада 2018 — 20 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Бакір Ізетбегавіч[d] |
15 лістапада 2010 — 19 лістапада 2018 | |
Папярэднік | Rajko Kuzmanović[d] |
Наступнік | Жэлька Цвіянавіч[d] |
28 лютага 2006 — 15 лістапада 2010 | |
Папярэднік | Pero Bukejlović[d] |
19 студзеня 1998 — 12 студзеня 2001 | |
20 лістапада 2018 — 15 лістапада 2022 | |
Папярэднік | Mladen Ivanić[d] |
Наступнік | Жэлька Цвіянавіч[d] |
з 15 лістапада 2022 | |
Папярэднік | Жэлька Цвіянавіч[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 12 сакавіка 1959[1] (66 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Сайт | dodik.net |
Міларад Додзік (па-сэрбску: Милорад Додик; нар. 12 сакавіка 1959, Баня Лука) — басьнійскі сэрбскі палітык, 8-ы прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай (з 2022), 7-ы сэрбскі прадстаўнік Прэзыдыюму Босьніі і Герцагавіны (2018—2022), прэм’ер-міністар Рэспублікі Сэрбскай (1998—2001 і 2006—2010), прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай (2010—2018).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў пачатковую школу ў Лакташы, сельскагаспадарчы тэхнікум у Бані Луцы, факультэт паліталёгіі Бялградзкага ўнівэрсытэту (1983).
У 1986—1990 — старшыня выканаўчай рады Муніцыпальнага сходу Лакташы. In 1990 на першым шматпартыйных выбарах быў абраны ў Скупшчыну Сацыялістычнай рэспублікі Босьніі і Герцагавіны.
У часе Басьнійскай вайны Міларад Додзік быў дэпутатам Народнай скупшчыны Рэспублікі Сэрбскай. Стварыў апазыцыйны да кіроўнай Сэрбскай дэмакратычнай партыі Клюб незалежных дэпутатаў у Народнай скупшчыне Рэспублікі Сэрбскай. Пасьля Дэйтанскага пагадненьня Клюб склаў аснову Партыі незалежных сацыял-дэмакратаў на чале з Додзікам. Пасьля канфлікту зь іншымі сябрамі заснаваў новую партыю — Сэрбскі народны зьвяз (СНЗ) — і стаў прэм’ер-міністрам Рэспублікі Сэрбскай, хоць ягоная партыя атрымала ў Скупшчыне толькі два месцы.
На ўсеагульных выбарах 2006 року Міларад Додзік атрымаў 46,9% галасоў, а СНЗ — 19,5%. У той час Захад разглядаў яго як дэмакратычнага палітыка, здольнага змаргіналізаваць нацыяналістычныя рухі, а таму паабяцаў эканамічную дапамогу за вяртаньне ў Рэспубліку Сэрбскую 70 тысячаў харвацкіх і басьнійскіх уцекачоў. Аднак на пасадзе прэм’ер-міністра Додзік праводзіў яшчэ большую нацыяналістычную палітыку, чым СНЗ.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 року Міларад Додзік быў абраны ў першым туры.
На ўсеагульных выбарах 2018 року Міларад Додзік 53,88% галасоў быў абраны ў Прэзыдыюм Босьніі і Герцагавіны. Сьпярша прыхільнік эўраінтэграцыі, паступова Додзік схіліўся да эўраскептыцызму і крытыкі Эўразьвязу. У верасьні 2021 року выступам на Будапэшцкім дэмаграфічным саміце раскрытыкаваў Эўрапейскі Зьвяз, гомасэксуалізм і эўрапейскую міграцыйную палітыку.
1 студзеня 2017 року Ўправа кантролю за замежнымі актывамі(d) ЗША ўвяла супраць Міларада Додзіка санкцыі за перашкоду Дэйтанскім пагадненьням. 5 студзеня 2022 року Ўправа зноўку ўвяла санкцыі за «дэстабілізацыю сытуацыі на заходніх Балканах». 11 красавіка 2022 санкцыі супраць Додзіка і тагачаснай прэзыдэнткі Жэлькі Цьвіянавіч увяла Вялікабрытанія.
На ўсеагульных выбарах 2022 року Міларад Додзік трэцім разам быў абраны прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбскай. 8 студзеня 2023 ён завочна ўзнагародзіў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам Рэспублікі Сэрбскай.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты з Сьняжанай Додзік, маюць дваіх дзяцей.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Рэспублікі Сэрбіі
- Ордэн Рэспублікі Сэрбскай
- Ордэн Сяброўства (Расея)
- Ордэн сьвятога Савы (Сэрбія)
- Ордэн Аляксандра Неўскага (Расея)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Milorad Dodik // Munzinger Personen (ням.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Босьніі і Герцагавіне
- Выпускнікі Бялградзкага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Кавалеры ордэна Сьвятога Савы
- Прэзыдэнты Рэспублікі Сэрбскай
- Сэрбы Босьніі і Герцагавіны
- Палітыкі Босьніі і Герцагавіны
- Сябры Зьвязу незалежных сацыял-дэмакратаў
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Сэрбскай
- Сябры Прэзыдыюму Босьніі і Герцагавіны
- Старшыні Прэзыдыюму Босьніі і Герцагавіны
- Сэрбскія нацыяналісты
- Югаслаўскія баскетбалісты
- Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў