Перайсьці да зьместу

Акадэмія навук і мастацтваў Рэспублікі Сэрбскай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будынак Акадэміі

Акадэмія навук і мастацтваў Рэспублікі Сэрбскай (па-сэрбску: Академија наука и умјетности Републике Српске, АНУРС) — вышэйшая навуковая, культурная, працоўная і прадстаўніцкая арганізацыя Рэспублікі Сэрбскай. Галоўная мэта яе зьяўляецца разьвіцьцё і заахвочваньне навуковай і культурнай дзейнасьці. 

Цяпер Акадэмію ўзначальвае Рэйка Кузманавіч, яго намесьнік — Любамір Зукавіч, а генэральны сакратар — акадэмік Драгалюб Міраніч. Апроч іх у Прэзыдыюм таксама ўваходзяць акадэмік Весялін Перыч, акадэмік Слабадан Раметыч, акадэмік Бранка Шкундрыч, акадэмік Драніца Шэчэраў-Зэчавіч і член-карэспандэнт Радзе Міхальчыч. У склад Акадэміі ўваходзяць чатыры галоўныя аддзяленьні, некалькі камітэтаў, цэнтраў і інстытутаў, у якіх працуюць 150 навукоўцаў. Рэзыдэнцыя Акадэміі знаходзіцца ў Баня-Луцы.

У 1993 году Народная скупшчына Рэспублікі Сэрбскай прыняла Закон пра Акадэмію навук і мастацтваў Рэспублікі Сэрбскай. Аднак створана яна была толькі ў 1996 годзе. Устаноўчая скупшчына была праведзена 11 кастрычніка 1996 году ў гатэлі Бістрыца на гары Яхорына. У скупшчыне ўзялі ўдзел 65 выбітных навукоўцаў, сярод іх былі кіраўнік Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў Аляксандар Дэсьпіч, акадэмік Драгуцін Вукоціч, акадэмік Чэдамір Папоў.

Першым кіраўніком Акадэміі стаў Петар Мандзіч. Да 1999 году яна знаходзілася ў горадзе Істочна-Сараева.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]