Перайсьці да зьместу

Урад Рэспублікі Сэрбскай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб ураду Рэспублікі Сэрбская

Ура́д Рэспу́блікі Сэ́рбскай (па-сэрбску: Влада Републике Српске) — галоўны орган выканаўчай улады Рэспублікі Сэрбскай — суб’екта Босьніі і Герцагавіны. Ягоныя паўнамоцтвы ўсталяваны Канстытуцыяй РС і шэрагам законаў. Паводле закона, 8 міністраў павінны быць сэрбамі, 5 — башнякамі, 3 — харватамі. Прэмʼер-міністар можа таксама прызначыць аднаго міністра з прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Урад складаецца з прэмʼер-міністра, віцэ-прэмʼераў і шаснаццаці міністраў, якія абіраюцца паводле нацыянальнай квоты. Міністраў абірае Народная скупшчына РС, носьбіт заканадаўчай улады.

Папярэднікам урада быў міністэрскі савет з 24 чалавек, створаны 20 сьнежня 1991 году[1]. Ён праіснаваў да 27 сакавіка 1992 году. Яму на зьмену прыйшоў першы ўрад, заснаваны 22 красавіка 1992 году ў Пале. Яго ўзначаліў Бранка Джэрыч, а складаўся яно з трох міністраў. На пасяджэньні ў Баня-Луцы 12 мая былі створаны яшчэ дзевяць міністэрстваў і вызначаны плян працы. У кастрычніку таго ж году Джэрыч пайшоў у адстаўку з-за нязгоды з палітыкай міністраў Міча Станішычам і Мамчыла Мандзічам. Новым прэмʼер-міністрам стаў Уладзімер Лукіч.

  1. ^ 20 лет правительству РС Праверана 2012-11-19 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]