Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі
У 2004 годзе ў дзяржаўных ВНУ Беларусі навучалася 307 337 (84 %) чалавек, а ў прыватных — 58 367. Каля 57 % студэнтаў складалі дзяўчыны. На дзённым бюджэтным навучаньні на 1-м курсе было 59 % студэнтаў. На беларускай мове ў дзяржаўных ВНУ дзённа навучалася 2,3 % студэнтаў. Стыпэндыю атрымлівалі 87,5 % студэнтаў бюджэтнага навучаньня, зь іх 84 % — навучальную, 3 % — сацыяльную і 0,3 % — імянную. Навучальная стыпэндыя складала 28,2 даляры, сацыяльная — 22,7 $, а імянная — 65 $. Цалкам усіх студэнтаў гуртажыткам забясьпечвалі 12 ВНУ. Самастойна наймалі жытло 23 000 (6 %) студэнтаў. Забясьпечанасьць кропкамі грамадзкага харчаваньня ў дзяржаўных ВНУ складала 57,3 %[1]. На 15 лютага 2006 году ўсе 43 дзяржаўныя і 10 прыватных ВНУ Беларусі былі расейскамоўнымі[2].
За 1991—2013 гады колькасьць месцаў для прыёму ў ВНУ Беларусі вырасла з 37,5 тыс. да 97,5 тыс. чалавек (у 2,6 разу за 22 гады), што ў 2013 годзе складала ўтрая больш за плян прыёму ў прафэсійна-тэхнічныя вучэльні. Улетку 2013 году недабор на бюджэтнае навучаньне ў дзяржаўных ВНУ склаў 2414 месцаў, зь іх 1643 (68 %) месцы на дзённы паток. Заплянаваны набор на бюджэт выканалі толькі 19 з 45 дзяржаўных ВНУ. Недабор на платнае навучаньне ў дзяржаўныя ВНУ склаў 19,2 тыс. чалавек (36 %). У прыватныя ВНУ на 8,8 тыс. месцаў набралі 4,8 тыс. першакурсьнікаў (недабор 46 %). Найбольшы недабор адзначаўся на настаўнікаў матэматыкі і фізыкі. Па-за сталіцай поўнага ўкамплектаваньня дасягнуў толькі Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт. Звыш паловы студэнтаў дзяржаўных ВНУ навучаліся платна, у тым ліку звыш 2/3 завочнікаў. Першакурсьнікамі сталі 55 % выпускнікоў агульнаадукацыйных школаў, да 80 % выпускнікоў гімназіяў і да 90 % выпускнікоў ліцэяў[3].
На верасень 2013 году 60 % выкладнікаў ВНУ Беларусі з навуковымі ступенямі былі ў веку за 60 гадоў[4].
Берасьце і Берасьцейская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт
- Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт
- Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна
- Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Віцебск і Віцебская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
- Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
- Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
- Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
- Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Гародня і Гарадзенская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт
- Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
- Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
Гомель і Гомельская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспарту
- Беларускі гандлёва-эканамічны ўнівэрсытэт спажывецкай каапэрацыі
- Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
- Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя П.В.Сухога
- Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ф.Скарыны
- Гомельскі інжынэрны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь
- Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя І. П. Шамякіна
Магілёў і Магілёўская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуска-расейскі ўнівэрсытэт
- Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня
- Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова
- Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
- Магілёўскі інстытут МУС Беларусі
Менск
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
- Акадэмія нацыянальнай бясьпекі Беларусі
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Інстытут правазнаўства
- Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў
- Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры
- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
- Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь
- Жаночы інстытут «Энвіла»
- Інстытут парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва
- Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці
- Інстытут сучасных ведаў
- Камандна-інжынэрны інстытут МНС РБ
- Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут
- Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных зносінаў
- Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
- Менскі інстытут кіраваньня
- Расейскі дзяржаўны сацыяльны ўнівэрсытэт (філія ў Менску)
- Прыватны інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Надзея Нікалаева. Студэнцкі абед — за 1,5 тысячы рублёў // Чырвоная зьмена. — 27 лютага 2014. — № 4 (15739). — С. 2.
- ^ Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 110. — 164 с. — 299 ас.
- ^ Надзея Нікалаева. Ці могуць быць ільготы на веды // Зьвязда : газэта. — 31 жніўня 2013. — № 163 (27528). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Надзея Нікалаева. Сацыяльныя рызыкі рэфармаваньня вышэйшай школы // Зьвязда. — 25 верасьня 2013. — № 180 (27545). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў