Сўінг (сэкс)

Сўінг (па-ангельску: swing) — слова ў англамоўных краінах для назвы непастаянных, кароткачасовых дабраахвотных каханьня-сэксу зь іншымі людзьмі. Сўінг разумее наяўнасьць сталых пар (уключаючы і сямейныя), якія добраахвотна здраджваюць адзін аднаму. Звычайна сем’і сумесна забаўляюцца прыкладна паўгоду-год. Клюбы для гэтых людзей завуцца сўінг-клюбы, у якія прымаюцца толькі пары, якія склаліся. Прыхільнікі сўінгу настойваюць, што іх сэксуальная актыўнасьць не падрывае даверу паміж дарослымі людзьмі, дазваляе разнастаіць жыцьцё. У сўінг любоўныя пары звычайна прыходзяць на трэцім-пятым годзе сваіх зносінаў. Лічыцца, што менавіта ў гэты час шлюб набывае некаторую аднастайнасьць.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Перадгісторыя сўінгу сыходзіць у глыбокую старажытнасьць, калі эскімосы абменьваліся сваімі жонкамі. Аднак сўінг мае на ўвазе згоду ўсіх сваіх удзельнікаў. Гісторыя сўінгу зараджаецца ў гады Другой сусьветнай вайны, калі амэрыканскія лётчыкі абменьваліся жонкамі зь іх згоды.
Віды сўінгу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мяккі сўінг — пяшчота іншых людзей (па-за сямейнаю параю), часам аральны сэкс, але без пранікненьня ў похву.
- Закрыты сўінг — абмен удзельнікамі на выходныя для звычайнага каханьня ў цішы й адзіноце.
- Адкрыты сўінг — звалка двух або больш пар з абменам удзельнікамі на вачах усіх.
Этыка сўінгу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сўінгеры ня любяць напорыстасьць і дакучлівасьць.
- Адно з асноўных правіл — гэта безумоўнае права кожнага сказаць «не».
- На спатканьне ў сўінгераў прынята прыносіць усякія неспадзеўкі, падарункі, што-небудзь да гарбаты і на ўсякі выпадак — а яны, як вядома, бываюць рознымі — прадметы асабістай гігіены і г. д.
- Шматлікія палюбоўнікі ў парах дамаўляюцца не сустракацца сам-насам з чужым партнэрам. Трымаць дыстанцыю — вельмі важна, і заўсёды памятаць, што колькі бы ні спалі ў адным ложку, але чужая жонка — гэта чужая жонка, яе можна толькі часова і па дамоўленасьці «пазычыць» у абмен на сваю партнёрку.
Дзесяць прыказаньняў сўінгу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ніколі не спрабуйце разбурыць шлюб.
- Заўсёды выконвайце ўмовы сустрэчы, або падрабязна паведамляйце загадзя аб зьмене акалічнасьцяў.
- Заўсёды лічыце першую сустрэчу азнакамляльнай, аднак будзьце гатовыя да сўінгу, калі ён апынецца ўзаемапрымальным, або да сумленнага адказу, калі вам штосьці не падышло.
- Ніколі, ні пры якіх акалічнасьцях, не аказвайце ціск на партнэра.
- Абмяжоўвайце абмеркаваньне тэм сўінгу вакол сўінгераў і якія спачуваюць.
- Абараняйце ананімнасьць іншых сўінгераў, устрымліваючыся ад згадваньня імёнаў.
- Заўсёды прытрымвайцеся вышэйшых стандартаў гігіены і вонкавага выгляду.
- Не ўключайцеся ні ў якую супрацьзаконную дзейнасьць, якая можа дыскрэдытаваць сўінгераў як групу.
- Будзьце дружалюбныя і цёплыя з вашымі сябрамі, але памятайце, што вызначаны тып эмоцый заўсёды павінен быць зарэзэрваваны для вашага мужа.
- Заўсёды дэманструйце павагу да асабістых пазыцыяў, пачуцьцяў і звычак іншых сўінгераў.