Абмеркаваньне:Сьвінг (сэкс)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Патрабую абмеркаваньня для дзіўных паводзінаў аўтара пераносу назвы Сьвінг у Сўінг. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак) 18:28, 30. január 2019.

Удзельнік растлумачыў, чаму ён перанёс артыкул. Прычына: БКП-2005, п. 83: Білябіяльны гук [w] ангельскае, францускае, гішпанскае ды іншых моваў перадаецца: ― у спалучэньнях “[w] + галосны” ў абсалютным пачатку й “зычны + [w] + галосны” ў агульнай лексыцы ў адных выпадках праз у складовае: уайт-сьпірыт, уік-энд, вуаль, куртуазны, пуанты, буржуа; у іншых – праз в: ват, сьпідвэй, трамвай; але: сўінг, тўід, тўіст; ва ўласных назовах і ў вытворных ад іх словах у памянёных спалучэньнях можа пісацца ў нескладовае: Ўат/Уат, Ўітні/Уітні, Ўімбэлдан/Уімбэлдан, Ўэлз/Уэлз, Ўэмблі/Уэмблі, Ўэстмінстэр/Уэстмінстэр, Болдўін/Болдуін, Пўанкарэ/Пуанкарэ, Пўэрта-Рыка/Пуэрта-Рыка, “Сўар”/“Суар”, Сўіфт/Суіфт, Франсўа/Франсуа; але: Вашынгтон/Вашынґтон.
Дык вось, асабіста я за варыянт Суінг. Тым больш правіла дазваляе так пісаць. Я лічу, што супольнасьці трэба вырашыць гэтае пытаньне і ўсюды ў такіх выпадках пісаць у складовае. --Ліцьвін (гутаркі) 19:04, 30 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]