Сынковічы
| Сынковічы лац. Synkovičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Зэльвенскі |
| Сельсавет | Сынковіцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 162 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°06′56″ пн. ш. 25°09′14″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 34 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1564 |
| Паштовы індэкс | 231946 |
| Нумарны знак | 4 |
| Сынковічы на мапе Беларусі ± Сынковічы | |
Сынко́вічы[2] (афіцыйная назва — Сы́нкавічы[2]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозе. Уваходзяць у склад Сынковіцкага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 34 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км ад Слоніму, на ўсход ад шашы Р99.
Сынковічы — старажытная вёска на гістарычнай Слонімшчыне (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала ў стылі беларускай готыкі, унікальны помнік архітэктуры першай паловы XVI стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Традыцыйная гістарычная назва вёскі — Сынковічы — фіксуецца ў навуковых працах[3] і энцыкляпэдычных даведніках[4][5]. Аднак у 1960-я гады рэдактар газэты Зэльвенскага раёну, які паходзіў з Краснадарскага краю Расеі, з прычыны няведаньня беларускай мовы і мясцовай тапанімікі перайначыў беларускую назву вёскі на Сынкавічы[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Сынковічы ў гістарычных крыніцах ўпамінаюцца ў пачатку XVI стагодзьдзя, калі тут збудавалі абарончую царкву. На думку асобных дасьледнікаў, царкву збудавалі ў пачатку XV стагоддзя з фундацыі вялікага князя Вітаўта. Аднак гэта не пацьвярджаюць гістарычныя крыніцы і гісторыкі архітэктуры і мастацтвазнаўцы, якія спасылаюцца на час пабудовы іншых падобных позьнегатычных храмаў.
У 1566 годзе Сынковічы знаходзіліся ў валоданьні Івана Есьмана. У 1576 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў вёсцы прывілей на таргі ў нядзелі і корчмы. У канцы XVIII ст. Сынковічы перайшлі да Пуслоўскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сынковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[7] Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях.
Перад рэформай 1861 году і ў другой палове ХІХ ст. таварны характар у Сынковічах набыло садаводзтва і агародніцтва. У гэты час у вёсцы зьявілася першая крама. У 1905—1913 гадох у Сынковічах працавала вінакурня, якая ў 1908 годзе займела паравы рухавік[8].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сынковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[9]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1926 году Сынковічы сталі цэнтрам уніяцкай парафіі, у якой пэўны час служылі сьвятары з Усходняй місіі езуітаў у Альбяртыне каля Слоніму.
У 1939 годзе Сынковічы ўвайшлі ў БССР. У 2007 годзе ў выніку рэканструкцыі царкоўнай званіцы над ёй за грошы расейскага спонсара паставілі вялізны пазалочаны купал-цыбуліну, які псуе мастацкае аблічча помніка архітэктуры.
- Царква на старых здымках
- С. Забароўкі, 1909 г.
- 1915 г.
- А. Віслоцкі, 1923 г.
- Я. Булгак, 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1921 год — 145 чал.; 1999 год — 86 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 34 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Званіца (1891)
- Сядзіба Лесьнічоўка (пач. XX ст.)
- Сядзіба Пуслоўскіх (XIX — пач. XX ст.)
- Царква Сьвятога Міхала (першая пал. XVI ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фальварак Сынковічы II
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Сынковічаў
- Царква, галоўны фасад
- Царква з боку апсыды
- Скляпеньні царквы
- Бровар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 213.
- ↑ Ткачоў М. Замкі Беларусі. — Менск: «Полымя», 1977. С. 67.
- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 465.
- ↑ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 648.
- ↑ Чыгрын С. Зэльвенская вёска Сынковічы: учора і сёння // Новы Час, 17 лютага 2013 г.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 637.
- ↑ Чыгрын С. З гісторыі вёскі Сынковічы(недаступная спасылка), region4.by
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.