Перайсьці да зьместу

Сухадол (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сухадол (Беларусь)»)
Сухадол
лац. Suchadoł
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Расьнянскі
Насельніцтва: 68 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225072
СААТА: 1240870061
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′12″ пн. ш. 23°24′47″ у. д. / 52.45333° пн. ш. 23.41306° у. д. / 52.45333; 23.41306Каардынаты: 52°27′12″ пн. ш. 23°24′47″ у. д. / 52.45333° пн. ш. 23.41306° у. д. / 52.45333; 23.41306
Сухадол на мапе Беларусі ±
Сухадол
Сухадол
Сухадол
Сухадол
Сухадол
Сухадол
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сухадо́л[1] — вёска ў Беларусі, паміж ракой Пульвай і Атоцкім каналам. Уваходзіць у склад Расьнянскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню згадваецца ў рэвізіі Берасьцейскага староства 1566 году пад назвай Сухадолы. Паселішча насялялі путныя баяры — катэгорыя сялян-слуг у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стагодзьдзях, асноўнымі павіннасьцямі якіх былі нясеньне ваеннай і кур’ерскай службы. У 1670 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Міхал Вішнявецкі пацьвярджае сухадалянам правы путнага баярства: права нясеньня ваеннай службы і свабоду ад натуральных падаткаў.

У пачатку XVIII ст.: сухадаляне страчваюць статус путнага баярства, ператвараюцца ў звычайных дзяржаўных сялянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сухадол апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У другой палове XIX стагодзьдзя вёска ў Палавецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1869 годзе з ініцыятывы Юльяна Дубягі ў вёсцы збудавалі мураваную філіяльную (прыпісную) царкву. Паводле народнага паданьня, на месцы царквы існавала карчма, якую спалілі мясцовыя жанчыны. Вёска належала да праваслаўнай (раней уніяцкай) парафіі Міхала Арханёла. Царква месьцілася каля вёскі Голі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сухадол абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Сухадол апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палавецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У 1928 годзе Палавецкую гміну скасавалі: вёску Сухадол перадалі ў склад Вярховіцкай гміны.

У 1939 годзе Сухадол увайшоў у БССР. З 1962 году ў Камянецкім раёне.

  • 1999 год — 94 чалавекі
  • 2010 год — 68 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 174.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.