Эскадрыльля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эскадрыльля самалётаў ВПС ЗША (Паўднёвая Карэя, каля 1952 г.)

Эскадры́льля (па-француску: escadrille) — асноўнае тактычнае і агнявое падразьдзяленьне авіяцыйных і верталётных частак ВПС і іншых відаў узброеных сілаў.

Складаецца з некалькіх зьвёнаў (атрадаў), на ўзбраеньні якіх, звычайна, аднатыпныя самалёты або верталёты (ад 10 да 24 і больш адзінак).

Ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў (ЗША, Італія, Нямеччына) эскадрыльляй называюць ракетнае (зэнітна-ракетнае) падразьдзяленьне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2004. — 472 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 159.