Станіслаў Радзівіл (сын Мікалая Фаўстына)
Трубы | |
Пагоня, Статут 1588.png крайчы вялікі літоўскі | |
---|---|
27 лістапада 1752 — 20 верасьня 1759 | |
Папярэднік | Марцін Мікалай Караль Радзівіл |
Наступнік | Міхал Ксавэры Сапега |
Пагоня, Статут 1588.png падкаморы вялікі літоўскі | |
20 верасьня 1759 — 17 кастрычніка 1779 | |
Папярэднік | Ян Караль Мнішак |
Наступнік | Геранім Вінцэнт Радзівіл |
Пагоня, Статут 1588.png маршалак Трыбуналу ВКЛ | |
1763 — 1763 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 8 траўня 1722 |
Памёр | 22 красавіка 1787[2] (64 гады) |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Фаўстын Радзівіл Барбара Францішка Завіша-Кезгайла |
Жонка | Караліна з Пацеяў |
Дзеці |
|
Дзейнасьць | палітык |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станіслаў Радзівіл.
Станісла́ў Радзіві́л гербу «Трубы» (8 траўня 1722, Зьдзецел — 22 красавіка 1787) — князь, крайчы вялікі літоўскі, падкаморы вялікі літоўскі, генэрал-лейтэнант літоўскай кавалерыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з дзятлава-бярдычаўскай лініі нясьвіска-алыцкай галіны роду Радзівілаў. Чацьверты сын Мікалая Фаўстына і Барбары Францішкі Завішы-Кезгайлы. Меў братоў Альбрэхта, Удальрыка Крыштапа і Юрыя.
Навучаўся ў калёгіюме піяраў у Варшаве. У 1746 року ажаніўся з прадстаўніцай магнацкага роду Пацеяў Каралінай.
Генэрал-маёр літоўскай кавалерыі (1750), тады ж першы раз абраны паслом на вальны сойм.
З 1752 року — крайчы вялікі літоўскі, у 1759—1779 — падкаморы вялікі літоўскі. Генэрал-лейтэнант вялікалітоўскага войска.
Пасол на соймы 1756[3], 1760[4], 1762[5], 1767[6] рокаў. У 1763 абраны маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага.
Удзельнік Радамскай канфэдэрацыі 1767 року[7]. 23 кастрычніка ўвайшоў у склад дэлегацыі на Сойм, скліканы пад ціскам расейскага амбасадара Мікалая Рапніна дзеля акрэсьленьня ўладкаваньня Рэчы Паспалітай[8].
У 1770 року перадаў сямейную рэзыдэнцыю Зьдзецел свайму зяцю Станіславу Солтану, а сам пачаў будаўніцтва новай рэзыдэнцыі ў Жырмунах.
Удзельнік канфэдэрацыі Андрэя Макраноўскага і пасол на сойм 1776 року[9].
У 1787 року разам з жонкаю стаў фундатарам касьцёлу Адшуканьня Сьвятога Крыжа. Неўзабаве пасьля гэтага памёр.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн сьвятога Губэрта (Баварыя, 1753)
- Ордэн Белага арла (1757)
- Ордэн сьвятой Ганны (Гольштайн)
- Ордэн сьвятога Аляксандра Неўскага (Расея)
- Ордэн сьвятога Станіслава[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 297.
- ^ Kuryer Polski nr CLXIV, 1756, [b.n.s.]
- ^ Dyaryusz sejmu walnego warszawskiego 6 października 1760 r. zaczętego, dodatek spis posłów, w: Przegląd Archeologiczny, z. IV, Lwów 1888, s. 180.
- ^ Kuryer Warszawski 1762, nr 69, [b.n.s]
- ^ Носов Б. В. Установление российского господства в Речи Посполитой. 1756—1768 гг. Moskwa, 2004, s. 668.
- ^ Korwin [Kossakowski] S., Trzeci Maj i Targowica, Kraków 1890, s. 226.
- ^ Volumina Legum t. VII, Petersburg 1860, s. 244—248.
- ^ Volumina Legum, t. VIII, Petersburg 1860, s. 528.
- ^ Marta Męclewska (oprac.) Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705–2008. — Zamek Królewski w Warszawie, 2008. — С. 189.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: 2005 Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 497.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Радзівіл на «Радаводзе». Генэалягічнае дрэва
- Нарадзіліся 8 траўня
- Нарадзіліся ў 1722 годзе
- Нарадзіліся ў Зьдзецеле
- Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 1787 годзе
- Канфэдэраты Андрэя Макраноўскага
- Генэралы Вялікага Княства Літоўскага
- Удзельнікі Радамскай канфэдэрацыі
- Крайчыя вялікія літоўскія
- Падкаморыя вялікія літоўскія
- Маршалкі Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна сьвятога Станіслава (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна сьвятога Губэрта
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны
- Дэпутаты Сойму Рэчы Паспалітай
- Радзівілы