Марцін Мікалай Караль Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марцін Мікалай Караль Радзівіл
Marcin Mikałaj Radzivił. Марцін Мікалай Радзівіл (XVIII).jpg
М. М. К. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 лістапада 1705
мяст. Цімкавічы Слуцкага княства
Памёр: 11 студзеня 1782
Слуцак
Род: Радзівілы
Бацькі: Ян Мікалай Радзівіл
Дарота Генрыка з Пшэбяндоўскіх
Жонка: Марына з Мышкаў
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Антаніна, Юзэф Мікалай
ад 2-га шлюбу: Міхал Геранім, Дамінік, Якуб, Антоні Мікалай

Марцін Мікалай Караль Радзівіл (11 лістапада 1705, мястэчка Цімкавічы Слуцкага княства — 11 студзеня 1782, Слуцак) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, навуковец. Крайчы вялікі літоўскі (17231752), генэрал-лейтэнант Літоўскага войска. Кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага (1757)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Marcin Mikałaj Radzivił. Марцін Мікалай Радзівіл (K.D. Heski, 1740).jpg

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Яна Мікалая і Дароты Генрыкі з Пшэбяндоўскіх. Меў брата Юзэфа Альбрэхта.

Навучаўся ў Нясьвіжы і Вільні, рана выявіў здольнасьці да навукі. У 1720 выехаў у замежнае падарожжа, у час якога завёў знаёмствы з многімі навукоўцамі. Пазьней зладзіў лябараторыі ў Клецку і Чарнаўчыцах, праводзіў фізычныя, мэдычныя і хімічныя дасьледаваньні, захапляўся алхіміяй.

У 1723 атрымаў урад крайчага, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу (1737). У 1729 зрабіўся ардынатам на Клецку.

Відаць, душэўна захварэў. Паводле сьведчаньняў сучасьнікаў, верыў у перасяленьне душаў, намерваўся перайсьці ў юдаізм, дзеля чаго пачаў вывучаць іўрыт, завёў гарэм, зьвінавачваўся ў гвалтах і забойствах. У 1748 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас перадаў М. М. Радзівіла пад апеку Г. Ф. Радзівілу, які трымаў яго пад вартай у Белай і Слуцку; пазьней апеку пераняў М. К. Радзівіл.

Упершыню ажаніўся з Аляксандрай Бялхацкай, зь якой меў дачку Антаніну і сына Юзэфа Мікалая, у другім шлюбе з Мартай Трамбіцкай меў сыноў Міхала Гераніма, Дамініка, Якуба і Антонія Мікалая[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005. С. 139.
  2. ^ Радзівіл Марцін Мікалай Кароль // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 492.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Марцін Мікалай Караль Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў