Альбрэхт Радзівіл (староста рэчыцкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альбрэхт Радзівіл
Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758
Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 сакавіка 1717
Дзятлава, Слонімскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Памёр 1790
Глуск, Слуцкае княства, Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Фаўстын Радзівіл
Барбара з Завішаў
Жонка Ганна Кунегунда з Халецкіх
Дзеці Дамінік
Дзейнасьць палітык

Альбрэхт Радзівіл (25 сакавіка 1717, маёнтак Зьдзецел Наваградзкага ваяводзтва — 1790, места Глуск) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста рэчыцкі (17341773), генэрал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (з 1755).

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Глускам і Хальчам у Рэчыцкім павеце і інш.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Фаўстына і Барбары з Завішаў. Меў братоў Ульдарыка Крыштапа, Юрыя і Станіслава.

Па сьмерці караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага (1733) выступаў разам з бацькам і братамі за абраньне на сталец Аўгуста Саса. Быў паслом на пацыфікацыйны сойм 1736, дзе падпісаў дыплём пра абраньне Аўгуста Саса. У 1750 абіраўся маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. У 1740-х быў палкоўнікам літоўскай панцырнай кавалерыі, з 1754 — палкоўнікам гусарскага знаку ў харугве каралевіча Фрыдэрыка.

У часе бескаралеўя (1763) быў супраціўнікам Чартарыйскіх, выступаў супраць абраньня на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 далучыўся да Барскай канфэдэрацыі і быў адным з кандыдатаў на пасаду яе маршалка ў Вялікім Княстве Літоўскім; у 1770 абіраўся маршалкам канфэдэрацыі ў Рэчыцкім павеце. У 1771 распрацаваў плян «вялізнай дывэрсіі», паводле якога канфэдэрацыя мусіла распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Па захопе галоўных замкаў дзяржавы літоўскае войска мусіла сабрацца ў Бабруйску і адтуль выправіцца маршам у Каралеўства Польскае.

Па паразе канфэдэрацыі выехаў у Сылезію, потым у Італію. У 1777 вярнуўся і прымірыўся з каралём.

У шлюбе з Ганнай Кунегундай Халецкай меў 3 дачкі і сына Дамініка (17541798), старосту кнышынскага[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Радзівіл Альбрэхт // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 486.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]